Пад Баранавічамі ў сядзібе Рэйтана пройдзе фестываль беларускай культуры
Мерапрыемствы адбудуцца ў вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна.
20 жніўня, з 12.00 да 17.30, адбудзецца свята традыцыйнай культуры «З крыніц спрадвечных» (фальклорныя спевы Ляхавіччыны, танцы і традыцыйная беларуская кухня), якое будзе пераплецена з праграмай фестывалю ДАХ (20 жніўня).
Мерапрыемства разгарнецца на тэрыторыі сядзібнага комплексу.
Фонам імпрэзы стане выстава, у якой прымуць удзел беларускія и баранавіцкія мастакі: Алесь Родзін, Зміцер Шапавалаў, суполка «Абуджэнне» (Яўген Шунэйка, Андрэй Лычкоўскі, Уладзімір Сайко), Анатоль Лабкоўскі, Святлана Бадак і іншыя.
А з 11 па 19 жніўня на тэрыторыі сядзібы Тадэвуша Рэйтана будзе праходзіць летнік Арт-суполкі.
Мастакі, якія жадаюць удзельнічаць у выставе, могуць спыніцца ў Грушаўцы на імправізаваныя пленэры.
Уваход вольны.
ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
20 ЖНІЎНЯ
12.00-14.00 – майстар-клас па лінагравюры. Вядзе мастак-графік Зміцер Шапавалаў (Мінск). Падрыхтоўчы этап.
16.00-17.00 – Працяг. Друк.
14.00-15.00 – Народны тэатр гістарычнага строя “Полацкі зьвяз” (рыцарскія забавы, паядынкі на мячах і шм. інш., а таксама мастацкая выстава і сувеніры ад этнакрамы “РАГНА”)
15.00-15.30 – Анімацыйная праграма ад гістарычнага танцавальнага праекта “Эпоха князя Міхала Клеафаса” (танцавальная праграма, двубоі на шаблях)
15.30-16.00 – Танцпляцоўка. Капэля «На Таку» (Мінск) майстар-клас народных танцаў.
17.00-18.20 – Сядзібны падворак. Сучасныя курсы “Мова нанова” (вядучая Юля Траццяк. Баранавічы)
18.20-19.00 – Сядзібны падворак. Лекцыя «Экскурсія па зорным небе» (вядучы Цімафей Авілін, Мінск)
19.00-19.40 – Сядзібны падворак. Лекцыя “Род Рэйтанаў. Тадэвуш Рэйтан і ягоны час” (вядучы Зміцер Юркевіч).
20.00-22.00 – Сядзібны падворак. Кінапаказ ад міжнародны фестывалю кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile (Мінск) «Толькі ў Гродна», 13 хв., 2015, Швед Максім «У Мінска не малады твар», 10 хв., 2015, Лаўрэцкі Мікіта «Хроніка», 16 хв., 2016, Кудраўцаў Дзяніс «Пра каханне: Іра», 29 хв., 2013, Земцова Любоў
19.00-22.00 – Ляхавічы. Этна-«дыскатэка».
21 ЖНІЎНЯ, 12.00 – 22.00
Музыка-спевы:
ЮЛІЯ ЛІТВІНАВА і РАМАН ЯРАШ (спевы жнівеньскія, бяседныя)
ПАЦІ (ЦІМОХ АВІЛІН, ПАВАЛ СІЛІВОНЧЫК, Р.Я. (песні сядзібных рамантыкаў, Мінск)
Raman Jaraš (žurba =blues)
ВІКТАР СЯМАШКА і К (імправізацыйны сэт, Мінск)
ETNA_BEAT (беларускія спевы з ужываннем тэхнік beatboxing і live looping, Мінск)
АЛЯКСЕЙ ВАРСОБА (PORT MONE, AGATA) (акардэаніст, кампозітар, постмінімалізм, Мінск)
ARCHI (народны струнны ансамбль, Пружаны)
BREVIS (ансамбль старажытнай музыкі, Мінск)
Перформанс:
Юрась Барысевіч (Мінск)
Суполка Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk (Мінск)
Комментарии
Правила комментирования
Оставить комментарий