Автор: Руслан Равяка

16:34, 7 августа 2016

Спадчына

remove_red_eye 475

Баранавіцкая чыгунка на старых паштоўках

У старажытнасці гарады будавалі каля рэк, якія былі тады галоўным транспартным шляхам. Наш горад таксама ўзнік на рацэ, але сучаснай – жалезнай.

Згодна з паданнем рускія інжынеры, праектуючы чыгунку, прапанавалі яўрэям Новай Мышы заплаціць, каб рэйкі былі пракладзены каля іх мястэчка. Але жыхары паселішча адмовіліся, мяркуючы, што ад цягнікоў будзе шмат гулу. Таму станцыя для замены паравозаў і рамонтныя майстэрні з’явілася каля вёскі Баранавічы, на землях графа Развадоўскага.
 З невялікай станцыі на чыгуначнай лініі Варшава–Масква ў 1871 годзе стаў імкліва разбудоўвацца наш горад.

Адыходзячы ў 1915 годзе, рускія войскі ўзарвалі вакзалы і іншыя чугуначныя будынкі, каб нічога не пакінуць немцам.

Адыходзячы ў 1915 годзе, рускія войскі ўзарвалі вакзалы і іншыя чугуначныя будынкі, каб нічога не пакінуць немцам.

РЕКЛАМА

Вакзал «Баранавічы-Палескія» да 1-й сусветнай быў адным з самых прыгожых у Беларусі.

Вакзал «Баранавічы-Палескія» да 1-й сусветнай быў адным з самых прыгожых у Беларусі.

Самыя першыя будынкі ў Баранавічах былі пабудаваны ваеннымі чыгуначнай брыгады.

Самыя першыя будынкі ў Баранавічах былі пабудаваны ваеннымі чыгуначнай брыгады.

За некалькі год з вёскі і фальварка Баранавічы ператварыліся ў адзін з галоўных чыгуначных цэнтраў Расійскай імперыі.

За некалькі год з вёскі і фальварка Баранавічы ператварыліся ў адзін з галоўных чыгуначных цэнтраў Расійскай імперыі.

Жаўнеры чыгуначнай брыгады падчас рамонтых работ на станцыі «Баранавічы-Палескія».

Жаўнеры чыгуначнай брыгады падчас рамонтых работ на станцыі «Баранавічы-Палескія».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up