Автор: "Intex-press"

9:16, 27 июля 2016

Политика

remove_red_eye 441

27 ліпеня 1990 года – прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

Ключавы дакумент, які абвясціў аб незалежнасці Беларусі ад СССР, Дэкларацыя, быў прыняты Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года і набыў канстытуцыйную сілу 25 жніўня 1991 года. Дзень прыняцця Дэкларацыі з 1991 па 1996 гг. адзначаўся як Дзень незалежнасці Беларусі.

Згодна Дэкларацыі, Беларусь абвяшчалася суверэннай дзяржавай, «якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу» (арт. 1). Вышэйшай мэтай суверэнітэту прызнавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту грамадзян рэспублікі. Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся беларускі народ.

У адпаведнасці са зместам Дэкларацыі з дня яе прыняцця на тэрыторыі рэспублікі абвяшчалася вяршэнства Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўната ўлады рэспубліканскіх дзяржаўных органаў на ўсёй тэрыторыі краіны, самастойнасць і незалежнасць Беларусі ў міжнародных зносінах. Па сутнасці гэта азначала спыненне дзейнасці на Беларусі саюзных законаў.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up