Автор: Наша ніва

15:42, 23 июля 2016

Политика

remove_red_eye 173

У Мінску больш за тысячу чалавек прыйшлі развітацца з Паўлам Шараметам

У Мінску на Паўночных могілках 23 ліпеня адбудзецца пахаванне загінулага ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета. У храме Усіх Святых на вуліцы Каліноўскага, 121 прайшла паніхіда.

Чарга да ўвахода ў храм расцягнулася на добрых сто метраў, піша Наша Ніва

фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва

фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва

РЕКЛАМА

Журналістаў з тэхнікай у памяшканне, дзе стаяла труна, не пускалі. Ля труны з целам Шарамета — жонка Паўла Наталля, сяброўка Алена Прытула, украінскі журналіст і дэпутат Мустафа Наем, супрацоўнікі амерыканскай амбасады. 

фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва

фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва

 

Прысутнічалі вышэйшыя чыны міліцыі ў цывільным, якія паводзілі сябе спакойна і карэктна. Было шмат здымачных груп украінскіх тэлеканалаў — 1+1, Інтэр. Прыехалі і журналісты расійскага Першага канала, яны трымаліся асабняком. За першую гадзіну цырымоніі развітання не з’явіўся ніводзін беларускі афіцыйны канал. 

Да 12-й гадзіны тых, хто прыйшоў развітацца, было ўжо каля тысячы.

фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва

фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва

В.а. паверанага ў справах ЗША ў Мінску Джордж Нол: «Мы прыйшлі аддаць даніну памяці чалавеку, які быў верны сваім прынцыпам, змагаўся за свабоду слова і працы журналіста. Сваіх версій наконт таго, што здарылася, мы не выстаўляем — будзем чакаць афіцыйных». 

фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва

фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва

Лідар партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін: «З Паўлам мы не былі палітычнымі саюзнікамі, шмат у чым нашыя меркаванні разыходзіліся. Часам я не падрымліваў ягоны спрошчаны погляд на вырашэнне праблем у Беларусі. Нягледзячы на гэта, Павел, хоць не жыў на Радзіме, быў яе шчырым патрыётам. Беларусь шмат страціла з яго сыходам. У свой час, калі на Паўла завялі справу, я дапамог яму заехаць у Расію. Гэта тая маленькая дэтэктыўная гісторыя, што нас звязвае». 

фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва

фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва

РЕКЛАМА

Сустаршыня БХД Павел Севярынец: «З Шараметам мы былі знаёмыя даўно. Ён добра ведаў рэаліі трох краін — Беларусі, Расіі, Украіны. З яго сыходам Беларусь страціла зорку». 

фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва

фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва

Журналістка Святлана Калінкіна: «Цяжка сказаць, што зараз будзе з «Беларускім партызанам», бо там за ўсё адказваў Павел. Веру, што яго забойства будзе раскрытае, бо па гарачых слядах гэта зрабіць лягчэй». 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up