Автор: Карына БАРАБАШ

16:27, 15 июля 2016

Культура

remove_red_eye 110

Беларускамоўная шыльда на Баранавіцкім выканкаме з’явіцца, калі будуць сродкі

Актывісты плануюць распачаць збор сродкаў, каб дапамагчы ўладам павесіць шыльды на роднай мове на выканкаме і на ўездзе ў горад.

Ліст з прапановай вярнуць беларускамоўныя шыльды на будынак гарвыканкама і на ўездах у горад Баранавічы з усіх кірункаў накіравалі 24 чэрвеня ў гарадскі выканаўчы камітэт старшыня Баранавіцкага гарадскога аб’яднання «Таварыства беларускай мовы» Мікалай Падгайскі і сябра Рады арганізацыі Віктар Мязяк.

Баранавіцкі гарвыканкам 11 ліпеня даслаў ім адказ, у якім паведаміў, што пытанне аб устаноўцы шыльдаў на беларускай мове будзе разгледжана ў 2016 годзе і вырашана пры наяўнасці фінансавых сродкаў.

Віктар Мязяк расказаў Intex-press, што плануе самастойна заняцца зборам грошай, каб дапамагчы ўладам хутчэй зрабіць над гарвыканкамам шыльду па-беларуску.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up