Новости / Культура

У Баранавічах адзначылі 220-годдзе Яна Чачота

11.07.2016, 10:40 / remove_red_eye 326 / chat_bubble

Сябры Баранавіцкай гарадской арганізацыі Грамадскага аб’яднання "ТБМ імя Ф. Скарыны" правялі 9 ліпеня шэраг мерапрыемстваў, каб ушанаваць памяць нашага славутага земляка.

Ян Чачот – слаўны сын беларускай зямлі, першы сябра і паплечнік Адама Міцкевіча, паэт і збіральнік народных песень.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Малюшычы пад Наваградкам 7 ліпеня 220 гадоў таму, а значную частку свайго жыцця пражыў у Баранавіцкім краі. Назвы яго паэмаў гавораць пра гэта: «Калдычэўскі шчупак», «Узногі», «Мышанка». Нездарма сябры называлі Чачота Ян з Мышы. Таму шанаваць памяць нашага знакамітага земляка – абавязак для жыхароў горада.

Фэст у гонар Яна Чачота пачалі з ускладання кветак да ягонага бюста ў Новай Мышы, усталяванага ў 1996 годзе з ініцыятывы Міхася Берната, навуковага супрацоўніка краязнаўчага музея ў Русінах. Працягнулі святочную імпрэзу на сядзібе ТБМ у Русінах. Чыталі вершы Чачота, узгадвалі яго няпросты лёс. Міхась Бернат распавёў прысутным пра важную ролю рамантызму ў творчасці Яна Чачота і яго сучаснікаў: Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, іншых сяброў «Таварыства філаматаў і філарэтаў», таксама пра ўплыў рамантызму на станаўленне беларускай нацыянальнай свядомасці. Вершы Яна Чачота поўныя любові да Радзімы, спагады да простага люду, замілавання хараством роднай прыроды. У «Таварыстве філаматаў і філарэтаў» ён узначальваў літаратурны аддзел, што азначае прызнанне яго таленту сучаснікамі.

РЕКЛАМА

Сяржук Доўгушаў – беларускі музыка. Фота: Анжэла КАМБАЛАВА

Сяржук Доўгушаў – беларускі музыка. Фота: Анжэла КАМБАЛАВА

 

Музычную частку прадставіў Сяржук Доўгушаў – унікальны музыка, аўтар шматлікіх музычных праектаў: «Спеўны сход», Vuraj ды іншых. Сяржук расказаў пра музычныя інструменты, якія характэрныя для Беларусі. Прадставіў унікальны інструмент – колавую ліру. Гэты музычны інструмент мала вядомы для сучасных людзей, яшчэ чакае свайго зорнага часу. Сяржук падрыхтаваў песні на словы Яна Чачота і беларускія народныя песні, якія добра спяваць разам. Госці імпрэзы з задавальненнем спявалі беларускія народныя песні, а пасля канцерту яшчэ доўга не адпускалі музыку, распытвалі пра экспедыцыі, у якіх збіраліся народныя песні, а таксама пра будучыя музычныя праекты.

Сяржук Доўгушаў – беларускі музыка. Фота: Анжэла КАМБАЛАВА

Сяржук Доўгушаў – беларускі музыка. Фота: Анжэла КАМБАЛАВА

Імя Яна Чачота вартае пашаны, бо Адама Міцкевіча ведаюць і шануюць, а Чачот як бы застаецца ў яго ценю, але вершы Чачота таксама таленавітыя і пранізлівыя, яны беларускія па сутнасці і змесце, напісаныя для нас. Адчуваецца неабходнасць выправіць гэтую несправядлівасць, тым больш што Ян Чачот – наш зямляк і гэтая неабходнасць кладзецца ў першую чаргу на нас.

Сяржук Доўгушаў – беларускі музыка. Фота: Анжэла КАМБАЛАВА

Сяржук Доўгушаў – беларускі музыка. Фота: Анжэла КАМБАЛАВА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up