Автор: Intex-press

13:16, 29 июня 2016

Культура

remove_red_eye 147

Фестываль aDNaK! абвесціў хэдлайнера адукацыйнай праграмы!

Хэдлайнерам адукацыйнай праграмы Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стаў Давар Руне (Davor Runje), сузаснавальнік харвацкага digital-агенцтва DRAP, якое за час свайго існавання з 2008 года атрымала найбольшую колькасць фестывальных узнагародаў у сваёй краіне.

«Як інтэрактыўнасць змяніла свет?» – тэма выступу Давара Руне.

Ён упэўнены, што digital-рэвалюцыя змяніла рэкламную індустрыю, бо так званая «лічбавасць» аказалася не проста яшчэ адным СМІ, што дадалася ў палітру медыяў. Digital утрымлівае важны кампанент, што змяніў не толькі бачанне стварэння праектаў, але і саму культуру ўзаемадзеяння. Гэты кампанент – інтэрактыўнасць, менавіта яна дазволіла вялікай колькасці спажыўцоў і супрацоўнікаў мець зваротную сувязь з вытворцамі. Атрымалі голас тыя, хто раней маўчаў. Гэта змяніла ўсё.

 

РЕКЛАМА

Давар Руне

Давар Руне

Давар Руне спадзяецца, што яго досвед паспяховых digital-кампаній, веды асаблівасцяў працы digital-агенцый і перспектываў ўсёй гэтай індустрыі дапамогуць беларусам весці паспяховы бізнес у сучасным свеце.

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

9.00 – пачатак рэгістрацыі удзельнікаў.

9.30-10.30 Вольга Алейнік, крэатыўны дырэктар, сузаснавальнік агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь. Вікторыя Кавалевіч, дырэктар па развіцці бізнесу агенцтва AVC (Agensy of visual communications), Беларусь.

Тэма: Як скараціць дыстанцыю паміж брэндам і аўдыторыяй, выкарыстоўваючы інструменты этна-натхнення.

10.30-11.30 Таццяна Лісіцкая, дырэктар міжнароднага агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў MASMI.

Тэма: Вынікі даследавання эфекту «вышыванкі» на ўпакоўцы беларускіх вытворцаў FMCG-сегменту.

11.30-12.30 Вольга Раманава, кіраўнік канцэнтрацыі «Масавая культура і медыя» ECLAB. Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка «ECLAB».

Тэма: Прыкінуцца вышыванкай, каб не стаць здабычай гамбургера? Бачныя і нябачныя паведамленні беларусаарыентаваных камерцыйных праектаў. Пра што можа расказаць беларуская рэклама?

12.30-13.30 Андрэй Халецкі, крэатыўны дырэктар агенцтва Forte Grey Belarus

Тэма: Чыкi-пыкi. Стварэнне аўтэнтычнага easy-going крэатыву.

13.30-14.30 Сергей Шыма, стратэг AIDA Pioneer Branding & Creative company

Тэма: Аўдыторыя – група – партрэт: дзе брэндам шукаць свайго спажыўца?

14.30-15.15 Young Cannes Lions Bearus: Маладыя беларускія «Канскія львы» завітаюць на aDNaK!

РЕКЛАМА

15.15-17.00 Давар Руне (Davor Runje, Харватыя), сузаснавальнік digital-агенцтва DRAP.

Тэма: Як інтэрактыўнасць змяніла свет?

Давар Руне прадэманструе, як ствараліся яго паспяховыя digital-кампаніі, раскажа пра асаблівасці працы такіх агенцыяў, а таксама пра перспектывы ўсёй індустрыі, у спадзеве, што гэты досвед дапаможа беларусам весці паспяховы бізнес у гэтай галіне.

Адразу пасля заканчэння адукацыйнай праграмы адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў, партнёраў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Як стаць удзельнікам адукацыйнай праграмы?

Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме бясплатны. Адзіная ўмова – рэгістрацыю на сайце ў спецыяльным раздзеле «Рэгістрацыя на адукацыйную праграму». Адукацыйная праграма будзе праходзіць у межах Фестывальнага дня 30 чэрвеня ў першым у Беларусі крэатыўным хабе «Корпус 8» (г. Мінск, пр-т Машэрава, 9).

Генеральным партнёрам Фестывалю трэці год запар выступае кампанія velcom.

Да правядзення Фестывалю далучыліся таксама 45 арганізацыйных і медыяпартнёраў.

Дадатковая інфармацыя

Давар Руне, сузаснавальнік харвацкага digital-агенцтва DRAP (2008), якое атрымала найбольшую колькасць узнагародаў у краіне. Яго каманда распрацавала праекты, што ўвайшлі ў глабальную справаздачу IAB MIXX  «Што і чаму працуе ў лічбавым фармаце» ў 2014 і 2015 гадах, а таксама атрымала шматлікія ўзнагароды за крэатыўнасць і эфектыўнасць уключна з трыма Effie і трыма Гран-пры MIXX. 

Акрамя працы з уласнымі праектамі DRAP працуе з іншымі творчымі агенцыямі над стварэннем праектаў, што таксама мелі поспех, уключаючы адзіны ў Харватыі, што атрымаў «Канскіх львоў». Давар рэгулярна выступае на мясцовых і рэгіянальных канферэнцыях, з’яўляецца сябрам журы нацыянальных і міжнародных фестываляў, у тым ліку Effie Харватыі, Golden Drum і MIXX Харватыі. Да стварэння DRAP Давар быў сузаснавальнікам тэхналагічнага стартапа PlayMedia Systems у 1998 годзе і запусціў MP3-рухавік, які выкарыстоўваецца WinAMP і AOL. Ён атрымаў узнагароду Phoenix & SSCLI ад Microsoft Research за працу па праграмаванні шматпрацэсарных платформаў. Аўтар 15 публікацый у галіне тэарэтычнай інфарматыкі, адна з распрацовак запатэнтаваная ў ЗША.

Усе падрабязнасці і пытанні пра Фестываль і ўдзел ў адукацыйнай праграме – па тэлефоне +375 29 371-01-21 (Сяргей Скараход) альбо праз e-mail: adnak@budzma.org.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up