Автор: Руслан Равяка

13:08, 15 июня 2016

Культура

remove_red_eye 118

Каталіцкая вялікамучаніца з Баранавіч

Жанчына-пакутніца, якая арганізоўвала каталіцкія сустрэчы і набажэнствы ў бальшавіцкай Расіі, была родам з нашага горада.

Хутчэй за ўсё, падчас Першай сусветнай вайны Каміла Крушэльніцкая выехала ў Расію. Жыла і працавала ў Маскве. Каміла свабодна чытала па-руску, польску, французску і ангельску.  Наведвала каталіцкі храм Святога Людвіка. Яе духоўнікам быў біскуп Пій Эжэн Нёвё.

Пасля закрыцця храма жанчына ў сваёй кватэры арганізавала і праводзіла таемныя каталіцкія сустрэчы і набажэнствы. Для веруючых Каміла перакладала з французскай мовы каталіцкія кнігі. Перапісвалася з католікамі, якія сядзелі ў турмах, спрабавала падтрымліваць тых, хто выходзіў з вязніцы. За ўсё гэта ўночы з 28 на 29 чэрвеня 1933 года Каміла была арыштаваная па групавой справе расійскіх каталікоў.

30 чэрвеня 1933 года на допыце Каміла заявіла:

РЕКЛАМА


Считаю себя противницей советской системы. Основной решающий момент – это отсутствие в Советской России гражданских свобод. Я как верующая считаю, что в Советской России открыто нельзя исповедовать свою веру. Церковь различных направлений преследуется, лучшие дети Церкви репрессируются.

19 лютага 1934 года яе асудзілі па арт. 58-8 (Здзяйсненне тэрарыстычных актаў і ўдзел ў такіх актах), 58-10 (Прапаганда і агітацыя, якія ўтрымліваюць заклікі да звяржэння савецкай улады) і 58-11 (Арганізаваная дзейнасць, накіраваная на падрыхтоўку дадзеных злачынстваў) УК РСФСР да 10 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў і саслалі ў Салавецкі лагер асаблівага прызначэння.

За добрую працу і перапрацоўку Крушэльніцкай залічылі ў пагашэнне тэрміну 3 месяцы 20 дзён.

Аднак і ў лагеры па магчымасці Каміла захоўвала сувязь з каталіцкімі святарамі. На Салаўках жанчына закахалася ў мужчыну, які быў асведамляльнікам адміністрацыі лагера – ёй хацелася выратаваць яго душу. У сувязі з закрыццём Салавецкага лагера ў 1937 годзе пераведзена ў турму.

Месца расстрэлу ў Сандармоху. Фота: http://wikimapia.org

Месца расстрэлу ў Сандармоху. Фота: http://wikimapia.org

9 кастрычніка 1937 года асуджаная да вышэйшай меры пакарання. 27 кастрычніка 1937 года расстраляна ва ўрочышчы Сандармох каля Мядзвежагорска. Разам з ёй тады былі забітыя больш за 30 каталіцкіх святароў.

У 2003 годзе расейскі рыма-каталіцкі касцёл прапанаваў залічыць 16 асоб да вялікамучанікаў, сярод якіх і Каміла Крушэльніцкая.

Месца расстрэлу ў Сандармоху. Фота: http://ordenxc.org

Месца расстрэлу ў Сандармоху. Фота: http://ordenxc.org

 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up