Автор: Аляксей БЕЛЫ

12:04, 13 июня 2016

Культура

remove_red_eye 286

Пад Баранавічамі адбылася прэзентацыя кнігі «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам»

Мерапрыемства з удзелам вядомага мовазнаўцы і палітыка Вінцука Вячоркі адбылося 11 чэрвеня на сядзібе ТБМ у Русіно.

Падчас сустрэчы з аўтарам прысутныя, якіх сабралася больш за 50 чалавек, актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні сітуацыі аб стане мовы тытульнай нацыі ў нашай краіне і задалі Вінцуку шмат пытанняў. Размова падчас імпрэзы ішла пра стан беларускай мовы на Берасцейшчыне ў цэлым і ў Баранавіцкім рэгіёне ў прыватнасці.

Прысутныя прыйшлі да высновы, што згодна з апублікаванымі статыстычнымі дадзенымі па выніках апошняга перапісу насельніцтва, у Баранавічах павінна быць не менш за тры беларускамоўныя школы. А пакуль у горадзе толькі адзін нешматлікі беларускамоўны клас.

Прысутныя з зацікаўленасцю слухалі аповед аўтара. Фота: Мікола ПАДГАЙСКІ

РЕКЛАМА

Прысутныя з зацікаўленасцю слухалі аповед аўтара. Фота: Мікола ПАДГАЙСКІ

Вінцук Вячорка расказаў у гэты дзень шмат цікавага. Пра паходжанне беларускіх імёнаў, пра сёмы (клічны) склон, які «ліквідавалі» рэформай 1933 года, паказаў на прыкладах, як гэты склон упрыгожвае беларускую мову.

Усе жадаючыя атрымалі ў падарунак кнігу «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам» з аўтографам аўтара.

Вокладка кнігі Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. Фота: Таццяна МАЛЕЖ

Вокладка кнігі Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. Фота: Таццяна МАЛЕЖ

У анатацыі да выдання, якое пабачыла свет пад рубрыкай «Бібліятэка Свабоды», у прыватнасці гаворыцца: «У кнізе сабраныя нарысы пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода ў 2014–2016 г. Жывая практыка і прыгажосць, якія грунтуюцца на навуковым мовазнаўчым падмурку, спалучаюцца з эканомнай лёгкасцю выкладання…»

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up