Автор: AD.NAK!

11:13, 13 июня 2016

Культура

remove_red_eye 105

Дэдлайн працягнуты! 5 прычын падаць сваю працу на Фестываль aDNaK!

Арганізатары Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!, цырымонія ўзнагароджання якога адбудзецца 30 чэрвеня ў Мінску, запускаюць “апошні вагон” падачы работ. Яшчэ ёсць шанец стаць удзельнікам aDNaK!, бо дэдлайн прыёму работ працягнуты да 16 чэрвеня (уключна). Калі вы яшчэ вагаецеся ці не паспяваеце, прыводзім 5 прычын, чаму трэба ўзяць удзел у Фестывалі.

  1. 1.   Крэатыўная пляцоўка

Фестываль aDNaK! унікальны ў сваёй галіне. У Беларусі няма аналагічных мерапрыемстваў, якія б займаліся развіццём менавіта беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы.

Але Фестываль aDNaK! – гэта яшчэ і крэатыўная пляцоўка, дзе адмыслоўцы рэкламнай галіны як з бізнесу, так і з культурніцкіх асяродкаў абменьваюцца досведам, а пачаткоўцы яго набіраюцца. Удзел у Фестывалі – выдатная мажлівасць трапіць у абойму найбольш прасунутых рэкламістаў, маркетолагаў і дызайнераў, якія задаюць трэнд у краіне.

  1. 2.   Прафесійныя крытэрыі

Удзел у Фестывалі aDNaK! – гэта яшчэ і выдатная мажлівасць атрымаць аб’ектыўнае меркаванне пра сваю работу ад кампетэнтнага журы, якое сёлета абнавілася амаль напалову і складаецца як з рэкламістаў, так і з вядомых публічных асобаў і адмыслоўцаў у сумежных сферах.

РЕКЛАМА

Асноўныя крытэрыі ацэнкі работ удзельнікаў:

– Адпаведнасць ужывання беларускай мовы мэтам і задачам камунікацыі.

– Якасць камунікацыі з мэтавай/мэтавымі аўдыторыямі.

– Практычная значнасць — наколькі вырашаныя задачы камунікацыі.

– Наяўнасць у рабоце актуальнай (сучаснай) візуальнай культуры, арыгінальнасць работы.

– Узровень тэхнічнага выканання (рэалізацыі) работы.

  1. 3.   Беларусаарыентаванасць

Сёлетняя канцэпцыя Фестывалю: “aDNaK!— ген беларускага крэатыву”. Цягам усяго свайго існавання Фестываль выконваў яшчэ і сацыяльна значную функцыю – паслядоўна займаўся развіццём не толькі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыйных праектаў, але і беларускай свядомасці.

 

Нездарма крэатыўны дырэктар аднаго з вядучых рэкламных агенцтваў Беларусі AIDA Pioneer Дзмітрый Апаленіс у сваім нядаўнім інтэрв’ю адзначыў, што “фестываль aDNaK! — гэта спроба сказаць, што, калі ты народжаны тут, гаворыш на беларускай мове і выкарыстоўваеш ген крэатыву, гэта дасць табе больш бонусаў для бізнесу, уласнага развіцця. Гэта сакрэтная зброя, якая ёсць у кожнага з нас і важна яе выкарыстоўваць”.

  1. 4.   Камунікацыйнасць

«Не рэкламай адзінай!» – кажуць арганізатары і запрашаюць да ўдзелу ў Фестывалі аўтараў культурніцкіх праектаў, матывуючы культурніцкія асяродкі будаваць сваю камунікацыю з патэнцыйнымі “спажыўцамі” праз механізмы бізнес-рэкламы, што значна павышае якасць самога культурніцкага прадукту. А сумесны ўдзел стваральнікаў бізнес- і культурніцкай рэкламы і камунікацыйных праектаў спрыяе паглыбленню партнёрства паміж імі.

  1. 5.   Бясплатны ўдзел

Ну і, бадай, самая простая прычына – удзел ва ўсіх мерапрыемствах Фестывалю, у тым ліку ў адукацыйнай праграме, як заўжды, бясплатны. Такой шчырасцю і адкрытасцю да патэнцыйных удзельнікаў можа пахваліцца далёка не кожны прафесійны фестываль. У адрозненне ад аналагічных беларускіх і замежных мерапрыемстваў, фестываль aDNaK! не ставіць камерцыйных мэтаў, а ёсць і будзе заставацца грамадска значнай з’явай, якая дапамагае ствараць адметную і камфортную культурніцкую атмасферу, у якой мы з вамі жывем штодня.

Каб падаць сваю працу, дастаткова зарэгістравацца на сайце adnak.by, абраць намінацыю і паднамінацыю і запампаваць работу!

Не спі – падавайся!

 

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі, умовы падачы работ і ўдзелу ў адукацыйнай праграме можна атрымаць на сайце adnak.by, па тэлефоне +375 29 371-01-21 (Сяргей Скараход) альбо праз e-mail: adnak@budzma.org.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up