Автор: Вольга ШУМАНСКАЯ

17:04, 6 июня 2016

Политика

remove_red_eye 127

Жыхары Баранавіч дамагаюцца змены парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе

Заяву з такім патрабаваннем актывісты горада 6 чэрвеня аднеслі ў Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт.

Як пішуць актывісты у заяве, ужо больш за дзевяць год у Баранавічах выканаўчы камітэт «не дае дазволу сябрам дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый правесці пікетаванне па розных пытаннях грамадскага жыцця».

– Гэтая забарона не спрыяе грамадскаму дыялогу, не дае магчымасці абменьвацца думкамі, прапановамі, перарвана зваротная сувязь грамадства і ўлады. Улада не хоча чуць нікога, акрамя сябе, – пішуць актывісты.

Таму жыхары Баранавіч патрабуць ад гарвыканкама:

РЕКЛАМА
  • пашырыць спіс месцаў, прыдатных для правядзення масавых мерапрыемстваў;

  • адмяніць вуснае патрабаванне аб абавязковым заключэнні дамоваў на ахову грамадскага парадку і пісьмова гэта зафіксаваць;

  • адмяніць патрабаванне аб дамовах на прыборку тэрыторыі і аказанне медыцынскай дапамогі.

Тэкст дакумента сцвярджае, што рашэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта ад 29 снежня 2014 года №3778 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы…» супярэчыць дзеючаму заканадаўству краіны.

Згодна з дзеючым рашэннем гарвыканкама месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў у Баранавічах вызначаны стары парк. Але актывісты пішуць, што згодна з законам «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі вызначаюцца пастаянныя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама месцы, дзе іх правядзенне не дапускаецца, з паведамленнем аб гэтым у сродках масавай інфармацыі. «Як бачым, не адно, а многа, і ў розных частках горада», – удакладняе заява.

Як можна не паважаць сваіх грамадзян, каб прапанаваць ім гэтае месца ў закінутым людзьмі старым парку (фактычна ў лесе), у баку ад людзей, дзе стаяць лужыны вады, калі ідзе дождж, а зімою – снег?! Але галоўнае пытанне – для каго там праводзіць пікетаванне? Для забеглых сабак? – задаюцца пытаннем актывісты.

Яны пішуць, што ў новым рашэнні Баранавіцкага гарвыканкама аб масавых мерапрыемствах нічога не сказана, але гарвыканкам патрабуе ад заяўнікаў дамоваў, звязаных з аховай грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства. Копіі дакументаў аб прадастаўленні названых паслуг павінны накіроўвацца арганiзатарам (арганiзатарамi) масавых мерапрыемстваў у гарвыканкам адначасова з заявай аб правядзенні масавага мерапрыемства.

Але, па словах актывістаў, гэта патрабаванне супярэчыць Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі ўзаемадзеяння праваахоўных органаў, арганізатараў масавых мерапрыемстваў і прадстаўнікоў грамадскасці…».

У названым Палажэнні не вызначаны абавязак арганізатара масавага мерапрыемства заключаць дамову і аплочваць паслугі па ахове правапарадку, – сцвярджаюць актывісты.


Згодна з пунктам 5 гэтага палажэння абавязак мясцовага выканаўчага i распарадчага органа на працягу аднаго дня з моманту рэгістрацыі заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства накіроўваць яго копію ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў для разгляду пытанняў, звязаных з аховай грамадскага парадку і забеспячэннем грамадскай бяспекі, і выпрацоўкі адпаведных прапаноў.

Такім чынам, патрабаванне аб заключэнні заяўнікамі дамоваў з міліцыяй супярэчыць дзеючаму заканадаўству, бо фактычна ўтрымлівае норму, якая прымушае арганізатараў масавага мерапрыемства да заключэння дамоваў для атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства. Дамовы з міліцыяй адменены гарвыканкамамі Брэста, Магілёва і іншых гарадоў. Для адных Пастанова Саўміна дзейнічае, а для другіх – не. Як такое магчыма ў адной краіне? – пішуць актывісты.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up