Автор: ТБМ

15:40, 25 мая 2016

Общество

remove_red_eye 302

Віктарына ад ТБМ да 220-годдзя з дня нараджэння Яна Чачота

Ян Чачот – адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, першая зорка на небасхіле нашага нацыянальнага адраджэння. Ужо ў самым пачатку сваёй творчасці ён звярнуўся да беларускай мовы, увёў яе ў літаратурны ўжытак: пісаў вершы, песні, паэтычныя сцэнкі, збіраў і выдаваў зборнікі народных песень і іншых жанраў фальклору.

Баранавіцкае аддзяленне Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны напярэдадні 220-годдзя з дня нараджэння Яна Чачота запрашае жыхароў нашага горада і раёна адказаць на наступныя пытанні:


1. Дзе і калі нарадзіўся Ян Чачот? Дзе ён быў ахрышчаны?

РЕКЛАМА


2. У якіх навучальных установах вучыўся Ян Чачот?


3. Назавіце імя аднакласніка і сябра Яна Чачота па дамініканскай школе, які ў будучым праславіў сваё імя не толькі на радзіме, але і ў свеце.


4. У працы якой тайнай студэнцкай арганізацыі актыўна ўдзельнічаў Ян Чачот? Якім аддзелам згуртавання ён кіраваў?


5. Якія наступствы для Яна Чачота меў удзел у Таварыстве філарэтаў?

6. Дзе ў Баранавіцкім раёне знаходзіцца помнік прыроды камень Філарэтаў, чаму ён мае такую назву?

7. Назавіце літаратурныя жанры, у якіх праявіліся паэтычныя здольнасці Яна Чачота?

8. Якія балады Яна Чачота зместам звязаны з баранавіцкім краем? Чаму сябры называлі паэта Ян з Мышы?

9. Якія яшчэ мясціны Баранавіцкага раёна непасрэдна звязаны з жыццём Яна Чачота?

10. Як ушанавана імя Яна Чачота на баранавіцкай зямлі?

11. Як называецца паэтычны твор Яна Чачота пра гістарычнае мінулае Беларусі, пра часы Вялікага Княства Літоўскага? Каму прысвяціў ён гэты твор?

12 Якія напрамкі дзейнасці Яна Чачота садзейнічалі захаванню і развіццю культурных скарбаў беларускага народа?

13. Пра які дар гаворыцца ў вершы Яна Чачота:

…Я з сэрцам удзячным дар шчодры во гэты

РЕКЛАМА

Кладу перад вамі мрою:

Калі і да вас блісне промень асветы,

Вы возьмеце дар мой з сабою…

і каму прызначаўся гэты дар?

14. У якой працы Яна Чачота выказваецца шкадаванне, што «…мова даўніх жыхароў нашага кутка гіне і з часам зусім можа загінуць»?

Адказы на пытанні можна дасылаць да 05.07.2016 г. па адрасе: г. Баранавічы Брэсцкай вобл., вул. Наканечнікава 35/2–3 альбо на эл. пошту: uberales93@gmail.com.

Вынікі віктарыны будуць падведзены на імпрэзе ў гонар Яна Чачота, месца і час правядзення будуць удакладнены.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up