Автор: Аляксей ТАМАШЭЎСКІ

10:07, 20 мая 2016

Политика

remove_red_eye 87

На 4,2 млн рублёў аштрафаваны баранавіцкі актывіст Аляксандр Швед

Актывіста абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце і аштрафавалі на 20 базавых велічынь.

Па словах Аляксандра Шведа, суд, які адбыўся 19 мая ў Баранавічах, працягваўся 10–12 хвілін. Па яго выніках грамадскаму актывісту быў вынесены абвінаваўчы прысуд.

У судзе актывіст адмовіўся даваць паказанні.

– Я не праводзіў пікет, я проста раздаваў на прахадной «Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі» газету «Працоўная салідарнасць». У гэтым я прызнаўся перад судом. Але суд палічыў дастатковым доказам маёй віны фатаграфіі, зробленыя з камеры назірання, – расказаў Аляксандр Швед.

РЕКЛАМА

31 сакавіка 2016 года актывісты незалежнага прафсаюза РЭП правялі ў Слоніме акцыю ў падтрымку свайго калегі – Міхаіла Сашко, слесара 6 разрада са «Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі». Ён адпрацаваў на прадпрыемстве 30 гадоў і, паводле калектыўнай дамовы, з ім павінны былі працягнуць кантракт да дасягнення пенсійнага ўзросту. Але кіраўніцтва кантракт не працягнула. Гэта і стала прычынай правядзення пікета.

За ўдзел у акцыі ў дачыненні да Шведа быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 23.34 КаАП. Па словах актывіста, дакумент быў складзены ў яго адсутнасці.

– З рашэннем суда я не згодны і прысуд буду абскарджваць, – адзначыў Аляксандр Швед.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up