Автор: Вольга ШУМАНСКАЯ

19:41, 13 мая 2016

Политика

remove_red_eye 97

Двух баранавіцкіх актывістаў аштрафавалі на 8,4 млн за пікет у Дзень Волі

У Дзень Волі, 25 сакавіка, Уладзімір Гундар і Юрый Казакевіч выйшлі ў цэнтр Баранавіч з плакатамі і кветкамі, каб павіншаваць гараджан са святам.

За несанкцыянаваны пікет 13 мая рашэннем Суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы кожнага актывіста аштрафавалі на 20 базавых велічынь (4,2 млн рублёў).

Уладзімір Гундар і Юрый Казакевіч сваёй віны не прызналі. На судзе Юрый Казакевіч сказаў, што актывісты не падавалі заяўку на правядзенне пікета, таму што разумелі, што не атрымаюць дазволу, як гэта было ў нашым горадзе шмат разоў раней.

– Акцыя была святочная. І сам факт таго, што мы знаходзімся пасля гэтага ў судзе, паказвае практыку прымянення беларускіх законаў, – сказаў Юрый Казакевіч на паседжанні.

РЕКЛАМА

Пікет у Дзень Волі ў Баранавічах 25 сакавіка, за які судзяць актывістаў. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Пікет у Дзень Волі ў Баранавічах 25 сакавіка, за які судзяць актывістаў. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Пасля суда Юрый дадаў, што па нашых законах можна аштрафаваць чалавека, які сустракае госця ў аэрапорце з плакатам, калі ў яго няма на гэта дазволу ўлад.

На папярэднім судзе Уладзімір Гундар хадайнічаў, каб суддзя звярталася да яго па-беларуску. Пасля гэтага суд быў перанесены для таго, каб знайсці перакладчыка.

На судзе 13 мая прысутнічала «спецыяліст па рускай і беларускай мовах». Пасля таго, як Уладзімір Гундар сказаў, што перакладчык яму не патрэбны, спецыяліста адпусцілі з суда.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up