Новости / Политика

У Баранавічах абралі старшыню мясцовага аб’яднання дэмакратычных сіл

10.05.2016, 21:01 / remove_red_eye 91 / chat_bubble

Мікалай Чарнавус стане прадстаўніком горада ў радзе нацыянальнага кангрэса дэмакратычных сіл, які запланаваны на 14 ці 15 мая ў Мінску.

Такое рашэнне было прынята на сходзе прадстаўнікоў дэмакратычных рухаў і партый горада, які адбыўся 7 мая. Па словах Мікалая Чарнавуса, на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі як зарэгістраваных, так і незарэгістраваных партый і аб’яднанняў: «БНФ» і «Грамады», руху «За свабоду», кампаніі «Говори правду!» і іншых.

– Удзельнікі большасцю галасоў прагаласавалі за аднаўленне Баранавіцкай кааліцыі дэмсіл, што перажывала цяжкасці з адыходам Віктара Сырыцы, які доўгі час аб’ядноўваў баранавіцкую дэмакратычную супольнасць, – піша на сваёй старонцы сайта «Фейсбук» баранавіцкі актывіст Аляксандр Швед.

Другім пытаннем сходу стала абранне старшыны баранавіцкай кааліцыі. Ім стаў Мікалай Чарнавус. Удзельнікі сходу стварылі і аргкамітэт кааліцыі. У яго ўвайшлі Тамара Патоцкая, Аляксандр Татаранка, Рыгор Грык і Вячаслаў Болбат.

РЕКЛАМА

Мікалай Чарнавус расказаў, што ён разам з членамі аргкамітэта паедзе ў Мінск на кангрэс дэмакратычных сіл. Як патлумачылі ўдзельнікі сходу, кангрэс арганізаваны для таго, каб аб’яднаць апазіцыйныя сілы перад парламенцкімі выбарамі ў Беларусі.

Нагадаем, што адным з ініцыятараў Кангрэса дэмакратычных сіл, членам аргкамітэта кангрэса з’яўляецца экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. У адным са сваіх нядаўніх інтэрв’ю БелаПАН ён адзначыў, што «… кангрэс дэмсілаў адбудзецца ў любым выпадку, нават калі не дадуць памяшкання. Знойдзем, дзе яго правесці, бо гэта мерапрыемства неабходна Беларусі».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up