Новости / Политика

У Баранавічах суд над актывістамі перанеслі, таму што суддзі патрэбен перакладчык беларускай мовы

5.05.2016, 16:14 / remove_red_eye 131 / chat_bubble

Наступны суд над актывістамі Уладзімірам Гундарам і Юрыем Казакевічам прызначаны на 13 мая.

– Я запатрабаваў у суддзі, каб яна звярталася да мяне па-беларуску. Яна спытала: «Вам перакладчык трэба?». Я адказаў: «Не». Яна адклала суд да 13 чысла ў сувязі з тым, што будзе шукаць перакладчыка, – расказаў Intex-press Уладзімір Гундар.

Ён кажа, гэта сведчыць аб тым, што дзяржаўны чыноўнік не ведае роднай мовы. Але па Канстытуцыі ён абавязаны ведаць дзве дзяржаўныя мовы.

– Гэта сорам вось так ставіцца да роднай мовы, – лічыць Уладзімір Гундар.

РЕКЛАМА

Актывіст кажа, што на суд не прыйшлі сведкі – два міліцыянты. Яны спаслаліся на тое, што занятыя на працы. Але, па словах Уладзіміра Гундара, асноўнай прычынай пераносу суда стала ўсё ж такі адсутнасць перакладчыка.

Актывістаў судзяць за парушэнне закона «Аб масавых мерапрыемствах». За тое, што 25 сакавіка актывісты выйшлі ў цэнтр Баранавіч з бела-чырвона-белым плакатам з надпісам пра 98-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама з плакатам салідарнасці з Украінай са словамі «Разам – да лепшай долі».

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up