Автор: Наша ніва

21:16, 5 мая 2016

Общество

remove_red_eye 94

Беларусы змогуць 5 мая ўбачыць «зорны дождж»

Пік актыўнасці метэорнага патоку Майскія Акварыды сёлета прыпадае на ноч з 5 на 6 мая. Убачыць «знічкавы дождж» змогуць і беларусы.

Найлепшы час для назірання выпадзе з 23.00 5 мая да 4.30 6 мая. Прагназуемы лік знічак пры ідэальных умовах назірання складзе ад 30 да 50 у гадзіну. Асобныя знічкі будуць бачныя і ў іншыя дні аж да 28 мая.

Радыянт Майскіх Акварыдаў знаходзіцца ў сузор’і Вадалея побач з зоркай Эта Вадалея. Візуальна будзе здавацца, што метэоры будуць вылятаць з гэтага пункта ў розныя бакі.

Назіраць метэорны паток зручней за ўсё за горадам – там, дзе не будзе замінаць гарадское асвятленне. Знічкі будуць бачныя толькі пры ясным надвор’і. Сёлета пік Акварыдаў выпадае на маладзік – святло месяца не перашкодзіць назіранню за зоркамі.

РЕКЛАМА

Майскія Акварыды – метэорны паток, звязаны з каметай Галея, вядомы яркімі і хуткімі метэорамі. Кожны элемент «зорнага дажджу» – аскепак каметы, які згарае ў зямной атмасферы.

Наша Ніва

Поделиться:
Читать также

Лукашенко пригласили в Париж

3 часа назад remove_red_eye 144
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up