Автор: Аляксей БЕЛЫ

19:01, 3 мая 2016

Культура

remove_red_eye 123

225 год назад была прынята першая на нашых землях Канстытуцыя

Першы ў Еўропе і другі ў свеце пасля Злучаных Штатаў Амерыкі Кодэкс законаў – Канстытуцыя Рэчы Паспалітай абодвух народаў – быў прыняты 3 мая 1791 года Чатырохгадовым соймам у Варшаве. Асноўны Закон змяняў форму праўлення Рэчы Паспалітай з абмежаванай, так званай "змешанай манархіі", на манархію канстытуцыйную.

Асноўным дасягненнем гэтага дакумента было тое, што Кодэкс законаў падзяляў уладу на тры галіны – судовую, выканаўчую і заканадаўчую і быў зацверджаны пісьмова.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай рэгулявала правы і абавязкі ўсіх саслоўяў дзяржавы і вызначала прынцыпы арганізацыі дзяржаўнай улады. Галоўная ўвага надавалася палітычным адносінам, а самы вялікі артыкул быў прысвечаны каралю і вялікаму князю ВКЛ. Уводзілася спадчыннасць трона замест ранейшай выбарнасці манарха соймам.

Канстытуцыяй назаўсёды скасоўваліся такія характэрныя для таго часу правы, як права «ліберум вета» ў сойме і права шляхты на канфедэрацыю.

РЕКЛАМА

Юрыдычнымі перадумовамі прыняцця гэтай Канстытуцыі сталі тры Статуты Вялікага Княства Літоўскага, апошні з якіх, на думку многіх гісторыкаў, садзейнічаў страце юрыдычнай сілы многіх пастаноў Люблінскай уніі.

Але канстытуцыя праіснавала нядоўга. 23 лістапада 1793 года дзеянне Канстытуцыі і створаных на яе аснове органаў улады было скасавана рашэннем Гарадзенскага сойма.

– Канстытуцыя спрабавала ўратаваць Рэч Паспалітую, выцягнуць з балота анархіі, куды яе завяла найперш шляхта, – патлумачыў Intex-press кандыдат гістарычных навук Анатоль Трафімчык. – У той няпросты час пытанне дзяржаўнай структуры тады адкладалася «на потым», важна было захаваць дзяржаву. Аднак гэта «потым» так і не настала – умяшаліся «знешнія» фактары. Але першая Канстытуцыя Рэчы Паспалітай – наша агульная з палякамі спадчына.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up