Автор: Аляксей БЕЛЫ

19:30, 26 апреля 2016

Культура

remove_red_eye 179

У Баранавічах збіраюць грошы на лекаванне дырэктара музея Міцкевіча ў Завоссі

Анатоль Еўмянькоў сур’ёзна захварэў, і яму патрэбныя сродкі на абследаванне і лекаванне.

Амаль за дзесяць год на пасадзе дырэктара Анатоль Еўмянькоў шмат чаго зрабіў для захавання памяці нашага земляка, паэта Адама Міцкевіча. Экскурсіі, якія праводзіць кіраўнік музея не толькі па-беларуску, але і па-польску, усе наведвальнікі запамінаюць надоўга.

Неспадзявана на спадара Анатоля напала цяжкая хвароба, з якой ён вымушаны змагацца. Змагацца аднаму заўжды няпроста. Але ў чалавека заўсёды ёсць сябры, тыя, хто побач не толькі на святы, а і ў няпростую гадзіну.

Даведаўшыся пра хваробу Еўмянькова, да грамадскасці звярнуўся заснавальнік і кіраўнік курсаў «Мова Нанова», журналіст і пісьменнік Глеб Лабадзенка. Актывіст звярнуўся да калег ды паплечнікаў і заклікаў іх дапамагчы ў зборы сродкаў на лекаванне Анатоля Еўмянькова. У Мінску ўжо адгукнуліся на гэту прапанову і сабралі на гэтыя мэты пэўную суму.

РЕКЛАМА

Пачало збіраць грошы, каб дапамагчы Еўмянькову, і баранавіцкае аддзяленне курсаў «Мова Нанова». Як паведаміла Intex-press каардынатар курсаў Юля Траццяк, 27 красавіка ў People bar, што па бульвары Штакерау, 2А (насупраць Дома гандлю «Радуга»), на чарговых занятках у жадаючых будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні на карысць Анатоля Еўмянькова. Пачатак сустрэчы ў 18.30.

– У мяне ёсць грошы на лекаванне, бо ў мяне разумныя і паспяховыя дзеці, – паведаміў у размове з Intex-press Анатоль Еўмянькоў. – Але вельмі кранае тое, што людзі, даведаўшыся пра маю праблему, адгукаюцца і імкнуцца дапамагчы. Дзякуй ім за гэта.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up