Автор: Аляксей БЕЛЫ

11:27, 26 апреля 2016

Общество

remove_red_eye 136

На старых баранавіцкіх могілках вандалы ўкралі з магілы металічны крыж

На помніку былі элементы з бронзы і нержавейкі.

У жыхара Баранавіч Валянціна Вячканава на могілках у раёне вуліцы Загараднай у 1974 годзе была пахавана бабуля. У гэтым годзе напярэдадні Радаўніцы высветлілася, што з яе магілы нехта ўкраў крыж.

У савецкі час адзін з унукаў у памяць па бабулі ўсталяваў на яе магіле жалезны крыж з бронзавымі наканечнікамі і таблічкаю з нержавеючай сталі, дзе былі пазначаны прозвішча памерлай і гады жыцця.

– Тады рознага металу хапала, – кажа Валянцін. – Таму і зрабілі масіўныя наканечнікі на вялікім крыжы з бронзы, якія агулам кілаграм на 10–15 важылі, а на таблічцы напісалі неабходны тэкст. Прастаяў крыж больш за 40 год, дык вось нехта пажывіўся, «паправіў» свой матэрыяльны стан за кошт нашай сям’і.

РЕКЛАМА

Па словах мужчыны, крыж быў пафарбаваны і доўгі час не было відаць, што пры яго вырабе выкарыстоўваліся каляровыя металы. Але з часам фарба аблупілася і ліхія людзі ўбачылі «спажыву».

– Вядома, крыж адновім, – гаворыць Валянцін. – Але дарагіх металаў выкарыстоўваць ужо не будзем, ды іх і няма цяпер. Цяжэй знайсці, хто зробіць траўленне па нержавейцы.

У міліцыю ў сувязі з крадзяжом крыжа Вячканавы звяртацца не збіраюцца, лічаць, што прасцей усталяваць новы:

– Без крыжа няма памяці. Таму мы яго абавязкова адновім.

На старых праваслаўных могілках сляды вандалізму заўважаны і ў іншых месцах – сустракаюцца паваленыя помнікі са збітымі крыжамі.

На могілках на вул. Загараднай некаторыя помнікі ўжо без крыжоў. Фота: Аляксей БЕЛЫ

На могілках на вул. Загараднай некаторыя помнікі ўжо без крыжоў. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Фота: Аляксей БЕЛЫ

Фота: Аляксей БЕЛЫ

Нагадаем, што «здабытчыкі» каляровых металаў у 2011 годзе спілавалі латунныя лампадкі нават з помніка трагічна загінуўшых ваенных лётчыкаў Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up