Новости / Общество

Траім прадстаўнікам Баранавіцкага рэгіёна прысвоена званне «Чалавек года-2015»

25.04.2016, 16:39 / remove_red_eye 93 / chat_bubble

Ганаровага звання яны ўдастоены за высокія дасягненні ў працы і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Брэсцкай вобласці.

Брэсцкi аблвыканкам прыняў рашэнне прысвоіць ганаровае званне «Чалавек года» па выніках работы за 2015 год. Сярод 15 прадстаўнікоў – трое з Баранавіцкага рэгіена, паведаміў Intex-press Вадзім Ляўковіч, начальнік аддзела па працы са СМІ Брэсцкага аблвыканкама.

Званне «Чалавек года» ў галіне эканомікі і фінансаў прысвоена Васілю Расціслававічу Жаўнерчыку, дырэктару філіяла закрытага акцыянернага таварыства «Атлант» Баранавіцкі станкабудаўнічы завод;

– у галіне сацыяльнай абароны насельніцтва – Алене Анатольеўне Герман, дырэктару дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Баранавічы»;

РЕКЛАМА

– у аграпрамысловым комплексе – Васілю Пятровічу Маркевічу, генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка «Дружба».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up