Автор: Наша ніва

19:27, 23 апреля 2016

Культура

remove_red_eye 223

На месцы перамогі паўстанцаў Каліноўскага пад Баранавічамі ўсталявалі яшчэ адзін мемарыяльны валун

Каля вёскі Мілавіды 3 чэрвеня 1863 года адбылася найбольшая падчас нацыянальна-вызвольнага паўстання Каліноўскага бітва інсургентаў з царскімі войскамі на землях Беларусі.

Рэгулярным расейскім часткам супрацьстаялі злучаныя сілы гарадзенскага, наваградскага, пружанскага, ваўкавыскага і слонімскага паўстанцкіх аддзелаў на чале з Аляксандрам Лянкевічам.

Паўстанцы адбілі ўсе атакі і, такім чынам, засталіся пераможцамі. Калі назаўтра атакі карнікаў аднавіліся, іх сустрэў пусты пакінуты лагер. Пра тую перамогу нашчадкам нагадвала капліца-помнік і ўсталяваны ў 1990 г. камень з мемарыльянай плітой.

Днямі на месцы бітвы з’явіўся новы мемарыяльны валун, на якім увекавечаныя імёны паўстанцкіх камандзіраў, а таксама змешчаны медальён з партрэтам Кастуся Каліноўскага, які напярэдадні бітвы інспектаваў лагер інсургентаў.

РЕКЛАМА

Наша Ніва

Новы помнік на месцы Мілавідскай бітвы

Новы помнік на месцы Мілавідскай бітвы

Новы помнік на месцы Мілавідскай бітвы

Новы помнік на месцы Мілавідскай бітвы

Новы помнік на месцы Мілавідскай бітвы

Новы помнік на месцы Мілавідскай бітвы

Новы помнік на месцы Мілавідскай бітвы

Новы помнік на месцы Мілавідскай бітвы

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up