Новости / Культура

Фэст экскурсаводаў пройдзе ў Баранавічах

22.04.2016, 12:37 / remove_red_eye 113 / chat_bubble

У фэсце экскурсаводаў Брэсцкай вобласці, які пройдзе 23–24 красавіка, возьмуць удзел і баранавіцкія прапагандысты гісторыі роднага краю.

Мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў, які адзначаецца 18 красавіка, адбудзецца ў Беларусі ўжо ў восьмы раз. Экскурсіі ў Брэсце, Пінску, Камянцы і ў нашым горадзе  ў гэты дзень будуць бясплатнымі як для дзяцей, так і для дарослых.

У нашым горадзе запланаваны два мерапрыемствы.

23 красавіка ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая адбудзецца квэст-экскурсія «Дэтэктывы ў бібліятэцы» для дзетак ва ўзросце 5–7 год, якую правядзе Наталля Станкевіч, загадчыца сектара літаратуры на замежных мовах. Пачатак а 12-й гадзіне. Дзятва будзе шукаць «доказы» злачынства, складаць псіхалагічны партрэт і фотаробат злодзея.

РЕКЛАМА

– Мэта гэтай гульні – бліжэй пазнаёміць дзетак з бібліятэкай, выклікаць у іх зацікаўленасць да кніжак, – патлумачыла Intex-press Наталля Станкевіч.

24 красавіка выкладчык Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, старшыня эколага-краязнаўчага грамадскага аб’яднання «Неруш» Уладзімір Зуеў правядзе экскурсію «Вулкамі 145-гадовага горада Баранавічы».

– Маршрут экскурсіі пройдзе ад станцыі «Баранавічы-Цэнтральныя» да плошчы імя Леніна, – гаворыць Уладзімір Зуеў. – Жадаючых ужо шмат, хто яшчэ не паспеў запісацца, просьба зарэгістравацца на сайце «Фэст экскурсаводаў”. Пачатак экскурсіі – у 11.00 ад станцыі «Баранавічы-Цэнтральны». Прыходзьце! Будзе шмат цікавага.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up