Новости / Культура

У Баранавічах адкрылася выстава, прысвечаная Тадэвушу Рэйтану

15.04.2016, 22:58 / remove_red_eye 185 / chat_bubble

У Баранавіцкай выставачнай зале 15 красавіка адкрылася экспазіцыя «Род Рэйтанаў». 

Аснову выставы складаюць графіка і жывапіс. У іх адлюстравана жыццё  Тадэвуша Рэйтана, а таксама паказаны сойм, пасля якога ён стаў нацыянальным героем.

Графічны шэраг, які можна ўбачыць на ёй, выкананы ў манеры комікса. Нясмешнага, але ўсе ж такі комікса, – расказвае Intex-press Зміцер Юркевіч, заснавальнік арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, а таксама адзін з арганізатараў выставы.

РЕКЛАМА

Па яго словах, экспазіцыя мае дзве ўдарныя часткі. Першая – гэта графічны шэраг «Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі».

– Ён складаецца прыкладна з 30–35 буйнапамерных прац, якія  расказваюць пра жыццё Тадэвуша Рэйтана з нараджэння да смерці, – распавядае Зміцер Юркевіч.

Другая ўдарная частка расказвае пра падзеі трагічнага сойма 1773 года. Таксама на выставе можна ўбачыць графіку і жывапіс, створаныя падчас летнікаў і пленэраў, якія зладзіла арт-суполка ў родавай сядзібе нацыянальнага героя ў Грушаўцы. Акрамя гэтага, у экспазіцыю ўвайшлі літаратурныя творы, якія былі напісаны пляменнікамі Тадэвуша Рэйтана, і кнігі, прысвечаныя яму і яго гераічнаму ўчынку.

Фота: Таццяна МАЛЕЖ.

Фота: Таццяна МАЛЕЖ.

Сярод мэтаў выставы – прыцягненне ўвагі грамадскасці і дзяржаўных структураў да ўшанавання імя Тадэвуша Рэйтана, а таксама прыцягненне ўвагі да родавай сядзібы ў Грушаўцы.

Прадстаўленыя экспанаты ўразілі наведвальнікаў выставы, сярод якіх было шмат моладзі, зацікаўленай у захаванні спадчыны і ўшанаванні памяці герояў Бацькаўшчыны.

Фота: Таццяна МАЛЕЖ.

Фота: Таццяна МАЛЕЖ.

 

РЕКЛАМА

Наведвальнікі выставы з цікавасцю разглядалі прадстаўленыя экспанаты. Фота: Таццяна МАЛЕЖ.

Наведвальнікі выставы з цікавасцю разглядалі прадстаўленыя экспанаты. Фота: Таццяна МАЛЕЖ.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up