Новости / Культура

Лявоніха і кракавяк. Жыхароў Баранавіч бясплатна навучаць беларускім народным танцам

11.04.2016, 11:08 / remove_red_eye 93 / chat_bubble

У Баранавічах адбудзецца другая вечарына народных танцаў, дзе ўдзельнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства бясплатна навучаць такім танцам, як кракавяк, полька і падыспан. 

Майстар-клас пройдзе пад жывую музыку – разам з таварыствам у Баранавічы прыедуць музыкі капэлы «На Таку».

– Ніякай сцэны, прафесійных па ці фанаграм. Толькі праўдзівы драйв народнага гуляння і жывы гук ад капэлы «На Таку», – пішуць арганізатары на старонцы мерапрыемства сайта «ВКонтакте»

Першая вечарына прайшла 15 сакавіка ў ДК «Тэкстыльшчык». Пра тое, як гэта было, глядзіце фота- і відэарэпартаж Intex-press

РЕКЛАМА

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства (СЭТ) – аб’яднанне этнографаў, майстроў і зацікаўленай моладзі, якіх турбуе знікненне беларускай традыцыйнай культуры.

Вечарына пройдзе ў ДК «Тэкстыльшчык» у аўторак, 12 красавіка, пачатак у 18.30.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up