Автор: Руслан Равяка

15:44, 6 апреля 2016

Спецпроекты

remove_red_eye 372

Баранавіцкі банк на старых паштоўках і здымках

Будынак банка быў пабудаваны ў 1928 годзе і доўгі час лічыўся адным з самых вялікіх у Баранавічах.

Банк Польскі быў заснаваны 8 лютага 1919 года як Pocztowa Kasa Oszczednosci (POS). У 1920 годзе ён стаў дзяржаўным банкам і праз пэўны час ператварыўся ў асноўны банк Польшчы. 31 аддзяленне банка знаходзілася ў большасці буйных гарадоў даваеннай Рэчы Паспалітай. Пры гэтым 24 будынкі банка і 7 жылых дамоў для сем’яў банкіраў былі пабудаваныя за 1922–1929 гады.

Будынак банка ў міжваенны час. Фота: Bank Polski

Будынак банка ў міжваенны час. Фота: Bank Polski

РЕКЛАМА

Будынак банка ў міжваенны час. Фота: Bank Polski

Будынак банка ў міжваенны час. Фота: Bank Polski

У нашым горадзе будынак банка быў пабудаваны ў 1928 годзе. Архітэктар – Станіслаў Філасевіч (Stanislaw Filasiewicz). Банк меў два паверхі. Агульная плошча будынка – 7630 кв. м. Кошт будоўлі – 1,15 млн злотых. Адзін квадратны метр каштаваў 147 злотых, гэта быў самы дарагі банк з усіх пабудаваных у Польшчы. Для параўнання, кошт аднаго кв. м. у Брэсце складаў 83 зл., Пінску – 69 зл., Кракаве – 49 зл.

Фасадныя дзверы банка. Фота: Bank Polski

Фасадныя дзверы банка. Фота: Bank Polski

Дзверы ў галоўную залу банка з лагатыпам Банка Польскага. Фота: Bank Polski

Дзверы ў галоўную залу банка з лагатыпам Банка Польскага. Фота: Bank Polski

План мясцовасці і план першага паверха. Фота: Bank Polski

План мясцовасці і план першага паверха. Фота: Bank Polski

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у будынку размясціўся Ашчадны банк СССР. Падчас нямецкай акупацыі ў будынку знаходзіўся Гэбітскамісарыят.

Будынак банка летам 1941 года. Фота: нямецкага жаўнера

Будынак банка летам 1941 года. Фота: нямецкага жаўнера

РЕКЛАМА

Доўгі час лічылася, што трэці паверх будынка быў дабудаваны падчас нямецкай акупацыі. Аднак на інтэрнэт-аўкцыёне з’явіўся здымак, зроблены немцамі ў першыя дні акупацыі – там дакладна відаць, што будынак ужо мае трэці паверх. Значыць, перабудова мансарды адбылася ці ў апошнія гады польскай дзяржавы 1938–1939 гадоў, ці ў перыяд савецкай улады ў 1939–1941 гадах.

Будынак банка летам 1941 года. Фота: нямецкага жаўнера

Будынак банка летам 1941 года. Фота: нямецкага жаўнера

Нацыянальны Банк Беларусі ў Баранавічах. Фота: Руслан РАВЯКА

Нацыянальны Банк Беларусі ў Баранавічах. Фота: Руслан РАВЯКА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up