Новости / Общество

Баранавіцкіх прадстаўнікоў сілавых структур узнагародзілі медалямі за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў

4.04.2016, 12:35 / remove_red_eye 141 / chat_bubble

Адпаведны Указ прэзідэнт падпісаў 30 сакавіка.

У спісе, які размешчаны на Нацыянальна-прававым інтэрнэт-партале РБ, – больш за 200 чалавек. Сярод іх восем баранавіцкіх прадстаўнікоў сілавых структур, якія ўзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступенi:

Бычэк Сяргей Віктаравіч – старшы кантралёр дзяжурнай службы ўстановы «Следчы ізалятар №6» упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Брэсцкай вобласці;

Лайша Вольга Іванаўна – старшы памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Брэсцкай вобласці;

РЕКЛАМА

Несцер Аляксандр Аляксандравіч – старшы аператыўны дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Баранавіцкага гарвыканкама;

Пазняк Галіна Барысаўна – старшы інспектар па ўлікова-рэгістрацыйнай рабоце групы інфармацыйнага забеспячэння Баранавіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце;

Пракопчанка Юрый Іванавіч – начальнік фінансава-эканамічнай службы фінансава-эканамічнага аддзялення вайсковай часці 7404 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў;

Сідаровіч Мікалай Юр’евіч – начальнік унутранай службы аператыўнага аддзялення вайсковай часці 7404 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў;

Трахімчык Аляксей Аляксандравіч – старшы афіцэр аддзялення мабілізацыйнай падрыхтоўкі і тэрытарыяльнай абароны вайсковай часці 7404 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў;

Хітрык Яўгеній Сяргеевіч – намеснік начальніка ўстановы па аператыўнай рабоце ўстановы «Следчы ізалятар №6» упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Брэсцкай вобласці.

Віншуем!

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up