Автор: БелаПАН Марына Носава

12:08, 1 апреля 2016

Экономика

remove_red_eye 63

У Беларусі павышана базавая арэндная велічыня

Базавая арэндная велічыня 1 красавіка ў Беларусі павышана да 136 тыс. рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавiка 2016 года №208, паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.

Базавая арэндная велічыня ў 136 тыс. рублёў будзе дзейнічаць з 1 красавіка па 30 чэрвеня 2016 года. З 1 ліпеня 2016 года з улікам дэнамінацыі яна складзе 13,6 рубля.

Раней базавая арэндная велічыня складала 119 тыс. рублёў.

Базавая арэндная велічыня штогод устанаўліваецца Саўмінам з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн за мінулы год у дачыненні да папярэдняга і прымяняецца з 1 красавіка года, у якім устаноўлена.

РЕКЛАМА

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта датычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up