Новости / Культура

Творчая вечарына майстра спорту з Баранавіч Анатоля Хвайніцкага прайшла ў бібліятэцы

31.03.2016, 22:52 / remove_red_eye 211 / chat_bubble

Творчая вечарына з нагоды выхаду дзвюх чарговых кніжак і 60-годдзя з дня нараджэння спартсмена і літаратара Анатоля Хвайніцкага адбылася 31 сакавіка ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая.

У юбіляра няпросты жыццёвы шлях. Рана страціўшы маці, ён выхоўваўся ў школе-інтэрнаце. Менавіта тэма шчырай любові да матулі была галоўнай у песнях на вершы Анатоля Хвайніцкага, якія прагучалі на вечарыне ў выкананні Віктара Ціхановіча.

Анатоль Хвайніцкі

Анатоль Хвайніцкі

РЕКЛАМА

Аднак Анатоль не лічыць сябе паэтам: у яго выйшлі чатыры кнігі прозы. Гэта кніга баек, кнігі «Горкі хлеб», «Георгіеўскі кавалер», «З усмешкай аб жыцці». Асаблівай увагі заслугоўвае біяграфічны твор «Георгіеўскі кавалер», у якім Анатоль Хвайніцкі расказвае пра свайго прадзеда па маці Аляксея Дразда, які прайшоў тры вайны, атрымаў тры Георгіеўскія крыжы, і дзеда Рамана, таксама Георгіеўскага кавалера. Анатоль памятае, як у дзяцінстве забаўляўся гэтымі ўзнагародамі.

Выстава друкаваных выданняў з артыкуламі пра Анатоля Хвайніцкага і яго творамі

Выстава друкаваных выданняў з артыкуламі пра Анатоля Хвайніцкага і яго творамі

Скончыўшы школу, Анатоль Хвайніцкі адслужыў у войску, потым працаваў у РАУС, даслужыўся да капітана. Цяпер ён вядомы трэнер, майстар спорту СССР па боксе, дырэктар Дома фізкультуры. І праз усё яго жыццё чырвонай рысай праходзіць менавіта бокс. Не толькі сам Анатоль стаў майстрам спорту. Яго выхаванцы – прызёры чэмпіянатаў Еўропы, пераможцы рэспубліканскіх чэмпіянатаў. Пра ўсё гэта і ішла гутарка на вечарыне.

А таксама гучалі песні і мініяцюры аўтара, у тым ліку ў яго выкананні. Прысутным быў паказаны слайд-фільм. Юбіляра віншавалі калегі па пяры, спорце і службе ў РАУС. А яшчэ Анатоль Хвайніцкі прэзентаваў прысутным рукапіс чарговай, пятай кнігі – «Нас тануць не вучылі», якую ён падрыхтаваў да друку.

Супрацоўнікі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая Надзея Кіпель і Ірына Дракоўская падрыхтавалі святочную імпрэзу ў гонар юбіляра

Супрацоўнікі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая Надзея Кіпель і Ірына Дракоўская падрыхтавалі святочную імпрэзу ў гонар юбіляра

Неяк у гутарцы Анатоль Хвайніцкі заўважыў, што хацеў бы трошкі адпачыць у вёсцы. Пэўна, пакуль зноў не атрымаецца: вельмі шмат спраў…

Анатоль Хвайніцкі

Анатоль Хвайніцкі

Прыхільнікі творчасці Анатоля Хвайніцкага

Прыхільнікі творчасці Анатоля Хвайніцкага

РЕКЛАМА

Ірына Дракоўская

Ірына Дракоўская

Віктар Ціхановіч

Віктар Ціхановіч

Супрацоўнік бібліятэкі Лілія Кашыцкая

Супрацоўнік бібліятэкі Лілія Кашыцкая

Аляксей Белы расказаў прысутным пра свайго сябра Анатоля Хвайніцкага і яго творчасць

Аляксей Белы расказаў прысутным пра свайго сябра Анатоля Хвайніцкага і яго творчасць

Алег Панамароў падзяліўся з прысутнымі сваімі ўражаннямі ад твораў Анатоля Хвайніцкага

Алег Панамароў падзяліўся з прысутнымі сваімі ўражаннямі ад твораў Анатоля Хвайніцкага

Анатоль Хвайніцкі перадаў Алегу Панамарову на рэцэнзію рукапіс сваёй пятай кнігі

Анатоль Хвайніцкі перадаў Алегу Панамарову на рэцэнзію рукапіс сваёй пятай кнігі

Юрый Дыдышка паведаміў пра даўняе сяброўства з Анатолем Хвайніцкім

Юрый Дыдышка паведаміў пра даўняе сяброўства з Анатолем Хвайніцкім

Артыкулы ў перыядычных выданнях пра Анатоля Хвайніцкага і яго творы

Артыкулы ў перыядычных выданнях пра Анатоля Хвайніцкага і яго творы

Анатоль Хвайніцкі з жонкай Ганнай, сваім трэнерам Валерыем Галіцкім (крайні справа), сваякамі і сябрамі

Анатоль Хвайніцкі з жонкай Ганнай, сваім трэнерам Валерыем Галіцкім (крайні справа), сваякамі і сябрамі

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up