Новости / Культура

Памёр Ніл Гілевіч

29.03.2016, 22:00 / remove_red_eye 196 / chat_bubble

На 85-м годзе жыцця памёр Ніл Гілевіч, ён быў апошнім народным паэтам Беларусі. Песня на яго верш "А я лягу-прылягу" стала народнай.

Пра смерць літаратара ў сваім Фэйсбуку паведаміла шэф-рэдактарка «Народнай волі» Святлана Калінкіна.

Ніл Гілевіч апошнім часам пакутаваў на анкалагічнае захворванне. 29 сакавіка ён трапіў у рэанімацыю…

Ніл Сымонавіч – адзін з асноўных ініцыятараў у 1989 годзе надання беларускай мове статуса дзяржаўнай і прызнання Пагоні і бел-чырвона-белага сцяга дзяржаўнымі сімваламі ў 1991 годзе.

РЕКЛАМА

Як народны дэпутат БССР і Сябра Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР выступаў супраць плана закону аб двухмоўі (аб наданні рускай мове статуса дзяржаўнай), прапанаванага Аляксандрам Лукашэнкам (тады яшчэ народным дэпутатам БССР).

Ён быў адначасова паэт, навуковец і выкладчык – выбітная і ўладарная постаць беларускай літаратуры.

Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н.К. Крупскай (1951) і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956). Кандыдат філалагічных навук, прафесар. У 1958–1963 гадах працаваў літаратурным кансультантам газеты «Звязда». З 1960 года – на кафедры беларускай літаратуры БДУ.

У 1980–1989 – першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. З 1989 – старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Галоўны рэдактар газеты-бюлетэня ТБМ «Наша слова». З чэрвеня 1990 – старшыня пастаяннай Камісіі Вярхоўнага Савета БССР па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1985–1996). Сябра Прэзыдыума Вярхоўнага Савета БССР.

Першыя вершы былі надрукаваны ў 1946 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Песня ў дарогу» (1957), «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «Лісце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976), «Святлынь» (1984), раман у вершах «Родныя дзеці» (1985), «Як дрэва карэньнем» (1986), «Повязь» (1987), «Жыта, сосны й валуны» (1990), «Талісман» (1994), «На высокім алтары» (1994), «Вечны матыў» (1994), «…І плямы на табе няма» (2003), «На флейце самоты» (2004).

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up