Новости / Общество

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

26.03.2016, 21:53  / remove_red_eye 1003   / chat_bubble0

Шчыра віншуем хрысціян, якія адзначаюць сёння Вялікдзень Уваскрэсення Хрыстовага!

У дзень радаснага напаміну пра перамогу Вечнага Жыцця над смерцю зычым вам радасці, гармоніі, душэўнай цеплыні, шчасця ў вашых сем’ях.

Няхай вера ў Хрыста дапаможа ў вашай штодзённай барацьбе з хлуснёй, нянавісцю, несправядлівасцю і злом.

Жадаем вам моцы ў Божай праўдзе, якая вядзе нас да сапраўднага жыцця.

Будзем супольнымі. Няхай уваскрэсне наша краіна, уваскрэсне наш народ. Надзею на гэта падараваў нам Хрыстос сваёй крыжовай смерцю і слаўным Уваскрэсеннем.

Са Святам!

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up