Новости / Культура

Сёння Дзень Волі, 98-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі

25.03.2016, 9:35 / remove_red_eye 169 / chat_bubble

25 сакавіка спаўняецца 98 год з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі б не было БНР, не было б і БССР. І вынікае, што магло не быць незалежнай Беларусі.

Беларуская Народная Рэспубліка – першая незалежная беларуская дзяржава – была абвешчана 25 сакавіка 1918 года. Беларусы заявілі ўсяму свету, што хочуць жыць у самастойнай краіне.

Напярэдадні, 3 сакавіка 1918 года, у Брэсце паміж Савецкай Расеяй і Германіяй быў падпісаны Брэсцкі мір, які зусім не ўлічваў інтарэсы беларусаў і дзяліў нашу тэрыторыю на кавалкі.

У адказ на гэта ў ноч на 25 сакавіка Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, пасля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, большасцю галасоў прыняла Трэцюю ўстаўную грамату. Яна абвяшчала Беларускую Народную Рэспубліку незалежнай дзяржавай, Брэсцкая мірная дамова касавалася. Афіцыйнай мова стала беларуская, а сталіцай новай дзяржавы – горад Мінск.

РЕКЛАМА

Дзякуючы намаганням БНР, на тэрыторыі Беларусі адкрыліся каля 350 беларускіх школ. Было распачата фармаванне беларускага войска. На беларускай мове выходзіла 6 газет і 3 часопісы, дзейнічала 11 выдавецтваў. Друкаваліся школьныя падручнікі. Быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатр.

Пасля рэвалюцыі ў Германіі і наступу Чырвонай арміі ўрад БНР у снежні 1918 года вымушаны быў пераехаць з Мінска ў Вільню, а пасля – у эміграцыю. Але дзякуючы існаванню БНР, бальшавіцкі ўрад, які дагэтуль не лічыў беларусаў асобнай нацыяй, у студзені 1919 года вымушаны быў абвесціць аб стварэнні БССР са сталіцай у Смаленску.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up