Автор: Руслан Равяка

17:57, 22 марта 2016

Общество

remove_red_eye 158

Топ-6 беларусаў-тэрарыстаў

Сёння Беларусь была шакаваная тым, што да тэракту ў Бруселі могуць быць датычныя беларусы. На шчасце, гэтая інфармацыя не падцвердзілася. А ці ўдзельнічалі калі-небудзь беларусы ў тэроры? Intex-press згадала гісторыі найбольш вядомых беларускіх землякоў, якія з дапамогаю тэрактаў і зброі спрабавалі вырашаць палітычныя пытанні.

Ігнат Грынявіцкі

Ігнат Грынявіцкі

РЕКЛАМА

Ігнат Грынявіцкі (1856, вёска Калінаўка, Магілёўская вобласць – 13 сакавіка 1881, Санкт-Пецярбург) – беларускі рэвалюцыянер-нарадаволец, які забіў бомбаю расейскага імператара Аляксандра ІІ. Падчас тэракту Ігнат быў таксама паранены і памёр, не назваўшы сваё імя паліцыі.

 

Лідзія Язерская

Лідзія Язерская

Лідзія Язерская, у дзявоцтве Казановіч, (1866, Магілёў, Магілёўская губернія – 30 верасня 1915, Якуцк) – сябра партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. 29 кастрычніка 1905 г.

Лідзія Язерская пад прозвішчам баранэсы Меендорф прыйшла да губернатара Магілёўскай губерніі Клінгенберга на прыём і тройчы стрэліла па ім з браўнінга, параніўшы ў жывот ды руку. 7 сакавіка 1906 г. Кіеўская судовая палата асудзіла яе «за наўмысны замах на забойства» да 13 гадоў і 6 месяцаў катаргі, дзе яна і памерла.

Іван Пуліхаў

Іван Пуліхаў

Іван Пуліхаў (5 верасня 1879 – 11 сакавіка 1906) – рэвалюцыянэр, тэрарыст, сябра партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Здзейсніў няўдалы замах на мінскага генерал-губернатара Пятра Курлова, за які па прыгаворы суда быў пакараны смерцю. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. Яго імем названая адна з вуліц Мінска.

Барыс Кавэрда

Барыс Кавэрда

РЕКЛАМА

Барыс Кавэрда (12 жніўня 1907, Вільня – 18 лютага 1987, Вашынгтон, ЗША) – дзеяч рускай Белай эміграцыі беларускага паходжання. У 1927 годзе здзейсніў забойства паўпрэда СССР у Варшаве Пятра Войкава, за ўдзел таго ў расстрэле царскай сям’і і наогул за чырвоны тэрор.

7 чэрвеня 1927 года Кавэрда прыйшоў на перон Варшаўскага вакзала і там убачыў Войкава, якога ўжо ведаў у твар. Зрабіўшы некалькі стрэлаў, Кавэрда цяжка параніў Войкава і здаўся паліцыянтам. На судзе Кавэрда заявіў: «Прызнаю, што забіў Войкава, але вінаватым сябе не лічу. Я застрэліў Войкава за ўсё тое, што здзейснілі бальшавікі ў Расіі, – за мільёны людзей…».

Не жадаючы абвастрэння з Саветамі, польскі суд засудзіў Кавэрду на пажыццёвыя катаржныя работы, якія пасля замянілі на 15-гадовыя. Вызвалены па амністыі ў 1937 годзе, пасля таго як адбыў 10 гадоў пакарання.

Сяргей Прытыцкі

Сяргей Прытыцкі

Сяргей Прытыцкі (1 лютага 1913, в. Гаркавічы Гарадзенскай губэрніі – 13 чэрвеня 1971, Мінск) – палітычны дзеяч Заходняй Беларусі і БССР.

27 студзеня 1936 у зале Віленскага акруговага суда на судовым працэсе над 17 рэвалюцыйнымі дзеячамі застрэліў сведку з боку абвінавачання Якава Стральчука; пры арышце сам быў цяжка паранены.

У чэрвені 1936 прыгавораны да смяротнага пакарання. Прысуд выклікаў шматлікія акцыі пратэсту і кампанію салідарнасці ў многіх краінах свету. У выніку смяротны прысуд быў заменены пажыццёвым турэмным зняволеннем.  Вызвалены з турмы ў верасні 1939 года ў сувязі з фактычным распадам польскай дзяржавы.

Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў

Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў

 

Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў былі прызнаныя судом вінаватымі ў падрыхтоўцы і выкананні тэрарыстычнага акту, што адбыўся 11 красавіка 2011 года ў Мінску. Выбух адбыўся каля другога вагона ў цягніку, які павінен быў рухацца на станцыю «Інстытут Культуры». Магутнасць выбуховага прыстасавання, паводле папярэдніх звестак, склала ад 5 да 7 кг у тратылавым эквіваленце і была начыненая мэталічнымі элементамі, каб павялічыць паражальнае ўздзеянне і выклікаць шматлікія аскепкавыя раненні. Па факце выбуху была распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 289 («Тэрарызм») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Подле абвінавачання ў здзяйсненні тэракту да вышэйшай меры пакарання былі асуджаныя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў былі асуджаныя да смяротнага пакарання, нягледзячы на тое, што шмат якія праваабарончыя арганізацыі палічылі факты іх віны недастаткова даказанымі.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up