Автор: Руслан Равяка

17:41, 22 марта 2016

Политика

remove_red_eye 94

Суд над Рыгорам Грыкам перанесены: чакаюць прыезду сталічнай міліцыі

Баранавіцкі актывіст абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Мінску 28 лютага падчас мітынгу прадпрымальнікаў. Ён стаяў у канцлагернай робе з плакатам, пры гэтым трымаў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і паперку з надпісам SOS.

На судзе 22 сакавіка суддзя зачытала пратакол мінскай міліцыі, напісаны ад рукі. Рыгор Грык заявіў, што ў той дзень ніхто да яго не падыходзіў і ніякіх дакументаў ён не падпісваў.

– Сёння на судзе адбылося апытанне Грыка – ці быў у Мінску, ці выкрыкваў лозунгі, як напісана ў пратаколе і г.д., – расказаў Intex-press праваабаронца Сяргей Гоўша. – Паколькі Грык заявіў, што не крычаў, а падышоў і ціха стаяў і глядзеў, як прадпрымальнікі праводзілі мітынг, а мінскіх сведак на судзе не было, дык суд быў адкладзены да 31 сакавіка, на 14.30.

Рыгор Грык 28 лютага ў Мінску. Фота: Радыё Свабода

РЕКЛАМА

Рыгор Грык 28 лютага ў Мінску. Фота: Радыё Свабода

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up