Автор: Аляксей БЕЛЫ

18:15, 19 марта 2016

Культура

remove_red_eye 272

Вечарына памяці педагога і паэтэсы Людмілы Плотнік прайшла ў Баранавічах

Творчая вечарына, прысвечаная памяці педагога, паэтэсы і чулага чалавека Людмілы Плотнік, прайшла 19 сакавіка ў ліцэі №1. Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка.

У актавай зале ліцэя сабраліся настаўнікі, ліцэісты, блізкія і сябры Людмілы Плотнік, якая два гады таму пайшла з жыцця.

Людміла Плотнік назаўсёды застанецца ў памяці блізкіх людзей. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Людміла Плотнік назаўсёды застанецца ў памяці блізкіх людзей. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

РЕКЛАМА

Творчая вечарына памяці Людмілы Плотнік. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Творчая вечарына памяці Людмілы Плотнік. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Вядучая вечарыны – Таццяна Радомская. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Вядучая вечарыны – Таццяна Радомская. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

–  Людміла Кірылаўна пакінула пасля сябе цудоўную памяць і шмат выдатных вершаў, – адзначыла ў сваім выступленні яе былая вучаніца, а цяпер выкладчык і загадчык музея «Вяртанне памяці» Таццяна Радомская. – Урокі і вершы нашай настаўніцы дапамаглі нам стаць сапраўднымі людзьмі. 

Таццяна Плотнік – унучка паэтэсы. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Таццяна Плотнік – унучка паэтэсы. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Унучка Людмілы Плотнік Таццяна сабрала больш за 150 вершаў сваёй бабулі ў электроннае выданне. Падчас вечарыны Таццяна правяла прэзентацыю творчасці Людмілы Плотнік, выкарыстаўшы шматлікія фотаздымкі з сямейнага архіва, расказала пра яе жыццёвы шлях.

Людміла Кірылаўна, скончыўшы філфак БДУ, выкладала ў школе, потым працавала ў ПТВ і тэхнікуме лёгкай прамысловасці. Калі ўзнікла неабходнасць, асвоіла менеджмент і выкладала гэтую дысцыпліну ў эканоміка-юрыдычным каледжы.

Чытанне вершаў Людмілы Плотнік. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Чытанне вершаў Людмілы Плотнік. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Чытанне вершаў Людмілы Плотнік. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

РЕКЛАМА

Чытанне вершаў Людмілы Плотнік. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Яна любіла жыццё, блізкіх людзей. А яшчэ ёй даспадобы былі вандроўкі, асабліва па гістарычных і літаратурных мясцінах. І ўсё гэта адбівалася ў яе вершах. І яе творы – пра Радзіму, каханне, прыроду – гучалі ў гэты дзень у выкананні навучэнцаў ліцэя.

Гучыць паэзія Людмілы Плотнік. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Гучыць паэзія Людмілы Плотнік. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

«Для мяне паэзія – гэта свята», – гаварыла ў свой час Людміла Плотнік. Паэзія была з ёй з самага дзяцінства. Дзяўчынкай Людміла складала вершы, вяла дзённік, марыла стаць пісьменніцай і настаўніцай. І ў яе гэта атрымалася. «Я ни на что не претендую… на славу громкую, чужую…» – пісала яна ў адным са сваіх твораў. 

На вечарыне прысутнічала сястра Людмілы Плотнік – Вольга. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

На вечарыне прысутнічала сястра Людмілы Плотнік – Вольга. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

– Яна ўмела любіць сям’ю, дзяцей, унукаў, вучняў, – расказвала сяброўка Людмілы Плотнік Галіна Аскальдовіч. – І пра гэта гавораць яе вершы.

Ірына Лапчанка. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Ірына Лапчанка. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Яшчэ адна з вучаніц – Ірына Лапчанка – падзялілася тым, колькі чалавек, дзякуючы спагадлівасці і ўвазе да іх, уратавала ад бяды Людміла Плотнік.

Аліна Навіцкая. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Аліна Навіцкая. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

…Гарэла свечка, гучалі вершы, людзі ўзгадвалі добрага і шчырага чалавека. Дай Бог такой удзячнай памяці кожнаму. 

Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Унучкі Таццяны Радомскай – Ліза і Міра – дэкламуюць гумарыстычныя вершы Людмілы Плотнік. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Унучкі Таццяны Радомскай – Ліза і Міра – дэкламуюць гумарыстычныя вершы Людмілы Плотнік. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Сябры і сваякі Людмілы Кірылаўны. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Сябры і сваякі Людмілы Кірылаўны. Фота: Юрый ПІВАВАРЧЫК

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up