Новости / Культура

Выстава, прысвечаная беларускаму алфавіту, адкрыецца ў Баранавічах

14.03.2016, 11:19 / remove_red_eye 69 / chat_bubble

Мастацкі праект «Літаразнаўства» аршанскага мастака Паўла Сідаровіча будзе дэманстравацца ў гарадской бібліятэцы з 15 сакавіка.

«Літаразнаўства» – выстава чорна-белай плакатнай графікі, прысвечаная беларускаму алфавіту. Кожная карціна – гэта асобная літара і асобны сюжэт прыгодаў хлопчыка – героя ўсёй выставы.

З моманту стварэння праект аб прыгодах хлопчыка з літарамі гастралюе па краіне, і Баранавічы стануць восьмым горадам у яго турнэ.

Выстава адкрыецца 15 сакавіка, а 13-й гадзіне, у Цэнтральнай бібліятэцы імя Таўлая (вул. Леніна, 51). Усе жадаючыя змогуць яе наведаць штодзённа з 10.00 да 19.00. Уваход вольны.

РЕКЛАМА

Выстава, прысвечаная беларускаму алфавіту, адкрыецца ў Баранавічах

Выстава, прысвечаная беларускаму алфавіту, адкрыецца ў Баранавічах

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up