Автор: Вольга ШУМАНСКАЯ

13:56, 14 марта 2016

Культура

remove_red_eye 152

У Баранавічах усіх жадаючых бясплатна навучаць беларускім народным танцам

Веды пра народныя танцы баранавічанам перадасць РГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства». Майстар-клас пройдзе пад жывую музыку – разам з таварыствам у Баранавічы прыедуць музыкі капэлы «На Таку».

Арганізатары кажуць, што, калі на вечарыну прыйдзе больш за 15 чалавек, такія мерапрыемствы стануць у Баранавічах рэгулярнымі.

Удзельнікі вечарыны даведаюцца пра значэнне народных танцаў у сучасным свеце. Таксама арганізатары паспрабуюць даказаць, што народныя танцы – гэта не архаіка, а актуальная рэч.

– Найперш навучым самым простым, але ў той жа час самым галоўным танцам – такім як Лявоніха, Кракавяк, Падыспан, Полька. Думаю, што для старэйшых людзей у гэтых словах няма ніякай таямніцы, а вось моладзі гэтыя танцы могуць аказацца невядомымі, – расказвае адзін з арганізатараў вечарыны Цімафей Акудовіч.

РЕКЛАМА

На вечарыне сыграюць музыкі капэлы На Таку. Фота: сацсеткі

На вечарыне сыграюць музыкі капэлы На Таку. Фота: сацсеткі

Арганізатар кажа, што гэта не прафесійныя урокі, а хутчэй адпачынак, таму нейкіх асабістых навыкаў танцы не патрабуюць.

– Мы ўжо паўгода робім такія танцы ў Маладзечне, і там людзі рэагуюць цудоўна. Прыходзіць шмат моладзі. Ужо так натхніліся, што не толькі танцуюць, але і самі розныя святы народныя арганізуюць, – кажа Цімафей Акудовіч.

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства (СЭТ) – аб’яднанне этнографаў, майстроў і зацікаўленай моладзі, якіх турбуе знікненне беларускай традыцыйнай культуры.

– Нам істотна не толькі зафіксаваць для нашчадкаў звесткі ад носьбітаў традыцыі, але і пераняць уменні (напрыклад, ганчарства, танцавальная ці песенная культура) і мудрасць ад вясковых людзей праз жывы кантакт, – пішуць удзельнікі таварыства на сайце арганізацыі.

Вечарына народных танцаў пройдзе 15 сакавіка ў ДК «Тэкстыльшчык». Пачатак у 18.30, уваход вольны.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up