Новости / Общество

Кадэт з Пагоняй сышоў з вучылішча

13.03.2016, 0:50 / remove_red_eye 164 / chat_bubble

У кастрычніку 2015 года ў сацсетцы "ВКонтакте" з’явіўся здымак кадэтаў, якія апранулі на сябе майкі з Пагоняй. Хлопцаў збіраліся адлічыць з вучэльні, але розгалас у СМІ і сацыяльная кампанія перашкодзілі гэтаму.

Аднак адзін з удзельнікаў той акцыі, як высветлілася, усё ж забраў дакументы з Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі.

– Я сышоў з вучылішча, а астатнія, хто быў на фота, засталіся там, – расказаў Intex-press былы кадэт Мікіта.

Хэштэг #пагоняпобач быў названы «Асамблеяй недзяржаўных арганізацый Беларусі» лепшай кампаніяй салідарнасці краіны ў 2015 годзе.

РЕКЛАМА

Даведаўшыся, што Арт-Сядзіба хоча перадаць яму ўзнагароду «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці», Мікіта падзякаваў Арт-Сядзібе і пагадзіўся на сустрэчу. Але пазней яго бацькі выказаліся катэгарычна супраць гэтага.

Маці юнака не хоча, каб Мікіта атрымліваў узнагароду. Па словах жанчыны, яна не жадае, каб сын нават кантактаваў з СМІ, бо баіцца, што гэта кепска адаб’ецца на лёсе хлопца. Маці папрасіла, каб журналісты больш не турбавалі іх сям’ю і нават не заходзілі «ВКонтакте» на старонку Мікіты.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up