Автор: Аляксей БЕЛЫ

18:19, 5 марта 2016

Культура

remove_red_eye 100

Баранавіцкая грамадскасць ушанавала памяць Віктара Сырыцы

Памяць былога старшыні Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны", які  заўчасна  пайшоў з жыцця ў лістападзе мінулага года і якому 5 сакавіка споўнілася б 63 гады, ушанавалі яго сябры і паплечнікі.

У гэты дзень усе, хто помніць, хто любіў і шанаваў Віктара Антонавіча, сабраліся каля магілы нябожчыка ў Русіно, прачыталі малітву і ўсклалі белыя і чырвоныя гваздзікі.

Узгадваючы пра жыццё Віктара Сырыцы, сябры абмяркоўвалі ўсталяванне на яго магіле помніка – якім, на іх погляд, ён павінен быць. Узнікла прапанова надаць імя Віктара Сырыцы сядзібе ТБМ у Русіно, да стварэння якой прыклаў вялікія намаганні наш выбітны зямляк.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up