Новости / Культура

У Егіпце баранавіцкі мастак Алесь Фалей стварыў дзве скульптуры з металалому

4.03.2016, 13:45 / remove_red_eye 288 / chat_bubble

Скульптуры сябры Саюза мастакоў Беларусі і Міжнароднай акадэміі графікі Алеся Фалея будуць усталяваны ў Каіры. А працаваў ён над імі у егіпецкай Хургадзе на працягу 20 дзён, пачынаючы з 12 лютага.

Кампазіцыя Жанчына на лаўцы.

Кампазіцыя Жанчына на лаўцы.

РЕКЛАМА

Трохметровая фігура жанчыны, вырабленая Алесем Фалеем са старога металу, будзе ўсталявана ў Каіры.

Трохметровая фігура жанчыны, вырабленая Алесем Фалеем са старога металу, будзе ўсталявана ў Каіры.

Новыя скульптуры мастака – выявы жанчын, адна з якіх вышынёй тры метры. Зроблены яны са звычайнага металалому, які Алесь браў на егіпецкім прадпрыемстве, нагадваючым наш «Другчармет».

– Працаваць было цяжка таму, што ў Хургадзе тэмпература паветра плюс сорак, – расказаў Intex-press Алесь Фалей. – А побач метал, зварка, «балгарка»…

Мастак кажа, што зараз у Егіпце спакойна. Людзі ставяцца да прыезджых добразычліва, спагадліва. Дарэчы, і турыстаў з Расіі, Украіны і Беларусі там шмат.

Па словах Алеся Фалея, прыязнае стаўленне да наведвальнікаў з іншых краін паўсюль. Калі прыязджаў за металаломам на прадпрыемства – яго частавалі кавай і бутэрбродамі. У гатэлі, дзе жыў, таксама абыходзіліся ветліва.

Разам з нашым земляком працавалі над скульптурамі шэсць чалавек з Грузіі, Італіі і іншых месцаў. Некаторыя выконвалі свае працы з каменя, а некаторыя – з гліны, каб потым адліць скульптурныя кампазіцыі ў метале. Напрыканцы пленэра мэр Хургады ўласнаручна ўручыў усім шасці творцам дыпломы.

Гэта не першы досвед Алеся Фалея працы ў далёкіх краінах над арыгінальнымі скульптурамі. У 2014 годзе ён паўтара месяца правёў у сямімільённым горадзе Чанчунь у Кітаі, дзе на сімпозіуме разам з ім працавалі калегі з ЗША, Чылі, Нідэрландаў, Іспаніі, Італіі. Фалей выканаў там з металу трохметровую скульптуру коніка, якая ўсталявана ў адным з гарадскіх паркаў Чаньчуня.

Трохметровы конік з металалому стаіць у адным з паркаў Чаньчуня ў Кітаі.

Трохметровы конік з металалому стаіць у адным з паркаў Чаньчуня ў Кітаі.

Але не толькі ў далёкім замежжы знаходзяцца арыгінальныя творчыя работы нашага земляка. Шмат часу Алесь Фалей правёў за апошнія гады ў расійскай Пензе, дзе ён пакінуў некалькі сваіх работ. Бадай, самая цікавая з іх – скульптура Дон Кіхота і Санча Панса, якія Алесь рабіў «у два прыезды» – спачатку галоўнага героя, а потым яго ардынарца.

У Пензе захоўваецца і велізарнае крэсла Фалея ў выглядзе трохгаловага чудзішча. А ў Кранштаце – яго металёвыя камар і алігатар.

Алесь Фалей з адным са сваіх металічных конікаў у Пензе.

Алесь Фалей з адным са сваіх металічных конікаў у Пензе.

Рыба ў Пензе.

Рыба ў Пензе.

РЕКЛАМА

Крэсла ў выглядзе трохгаловага дракона ўпрыгожвае сквер у Пензе.

Крэсла ў выглядзе трохгаловага дракона ўпрыгожвае сквер у Пензе.

У Баранавічах такіх арыгінальных работ у выкананні Алеся Фалея пакуль няма. Ёсць, праўда, каваныя творы, да якіх ён мае дачыненне і якія рабіў разам з іншымі кавалямі. А яго ўласнаручныя працы, так званыя малыя архітэктурныя формы, ёсць магчымасць бачыць на падворках многіх яго сяброў.

Мастак вядзе актыўную перапіску і з расійскімі гарадамі і з такімі далёкімі ад нас краінамі, як Чылі і Аргенціна, і спадзяецца, што яго кампазіцыі будуць упрыгожваць паркі і скверы ў розных краінах.

Падчас двух прыездаў у Пензу мастак зрабіў Дон Кіхота і Санча Панса.

Падчас двух прыездаў у Пензу мастак зрабіў Дон Кіхота і Санча Панса.

Алесь Фалей з кампазіцыяй у выглядзе кракадзіла ў Кранштаце.

Алесь Фалей з кампазіцыяй у выглядзе кракадзіла ў Кранштаце.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up