Новости / Cпорт

Турыстычнае свята адбылося ў Брэсцкім абласным кадэцкім вучылішчы ў вёсцы Ястрамбель

29.02.2016, 16:57 / remove_red_eye 141 / chat_bubble

Трыццацігоддзе з дня адкрыцця турыстычнага клуба ў Ястрамбельскай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот, на месцы якой цяпер размяшчаецца Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча (БАКУ), адзначылі выхаванцы вучылішча і педагогі 27 лютага.

Ужо некалькі год, як установа змяніла свой статус і на базе школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей без апекі працуе кадэцкае вучылішча. Але там засталіся многія педагогі, якія былі ля вытокаў турклуба, працуюць чатыры гурткі турыстычнай накіраванасці, а значыць, захаваліся і традыцыі. І сённяшнія выхаванцы таксама ходзяць у паходы – пешыя і на байдарках.

У лютаўскі вечар у Ястрамбель прыехалі былыя выхаванцы школы-інтэрната, былы дырэктар школы і адзін з заснавальнікаў турклуба Аляксандр Жук, кіраўніцтва і супрацоўнікі цэнтра турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі з Баранавіч, іх раённыя калегі з цэнтра дадатковай адукацыі і цэнтра пазашкольнай работы.

Песні пад гітару выконвае адзін з кіраўнікоў клуба Аляксандр Літвіновіч. Фота: Аляксей БЕЛЫ

РЕКЛАМА

Песні пад гітару выконвае адзін з кіраўнікоў клуба Аляксандр Літвіновіч. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Пачаўшы вечарыну з песні “Мілая мая, сонейка лясное”, удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі, як усё пачыналася трыццаць год таму – як абсталёўвалі пад клуб падвальнае памяшканне школы, уручалі сімвалічны ключ ад турклуба падчас яго адкрыцця лепшым краязнаўцам. Але найбольш успамінаў было непасрэдна пра паходы. Прычым не толькі па Беларусі: дзеці і выхавацелі былі і на Каўказе, і ў Карэліі, і ў Крыме. У Туркменістане ў 1991 годзе прадстаўлялі Беларусь на турыстычным злёце.

Прыемным сюрпрызам стаў паказ адным з кіраўнікоў турклуба Васілём Лаўрыновічам слайд-фільма тых часоў.

– Турклубу трыццаць год, а нам, бадай, і не больш. Ва ўсякім разе так падаецца, – сказаў Васіль Лаўрыновіч. – А пахадзілі мы шмат – і пешшу, і на байдарках, і на лыжах, нават на раварах аб’ездзілі палову краіны.

На стэндах у холе актавай залы была прадстаўлена гісторыя турклуба. Фота: Аляксей БЕЛЫ

На стэндах у холе актавай залы была прадстаўлена гісторыя турклуба. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Дапоўнілі выказванні Лаўрыновіча выкладчыкі Сцяпан Панасюк і Уладзімір Курбачоў і сённяшнія кіраўнікі турклуба. Госці ўручылі турыстам-кадэтам неабходныя турыстычныя прылады.

Кадэты з зацікаўленасцю слухалі выступоўцаў. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Кадэты з зацікаўленасцю слухалі выступоўцаў. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Кадэты з зацікаўленасцю слухалі выступоўцаў. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Кадэты з зацікаўленасцю слухалі выступоўцаў. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Аляксандр Жук расказаў, як няпроста было ўсё пачынаць з пункту гледжання вядзення гаспадаркі школы і тагачасных законаў – тады нават гумовыя боты для дзяцей, каб хадзіць у вандроўкі, не было магчымасці набыць, не тое што веласіпеды. Але пытанні неяк вырашаліся, дапамагалі спонсары, проста добрыя людзі. Тыя ж веласіпеды набылі за свае грошы студэнты Брэсцкага педінстытута, якія працавалі ў педатрадзе з выхаванцамі інтэрната ўлетку.

Аляксандр Жодзік і Мікалай Іваноў скончылі школу-інтэрнат у 1994 годзе, але ўзгадваюць тыя часы, нібыта гэта было ўчора. Аляксандр Жодзік, які працуе інжынерам-праекціроўшчыкам у сталіцы, ходзіць у сур’ёзныя паходы і цяпер. У гэты вечар Васіль Лаўрыновіч уручыў былым выпускнікам значкі «Турыст СССР» і  пасведчанні да іх, якія шмат год таму былі выпісаныя, але тады чамусьці «не знайшлі адрасатаў».

РЕКЛАМА

Кожны з выхаванцаў у свой час «запісваўся ў турысты» ў Ястрамбелі па розных прычынах. Адзін з хлопчыкаў, напрыклад, у заяве, якая захавалася, пазначыў так: «Турклуб патрэбны, каб чым-небудзь пажывіцца, паездзіць па гарадах…» Але з якім задавальненнем дзеці потым хадзілі ў паходы, колькі радасці ад гэтага атрымлівалі!

Слайд- і відэафільмы, бардаўскія песні ў выкананні прысутных – усё гэта стала цудоўным дадаткам да ўспамінаў бывалых вандроўнікаў. І было відаць, што шматлікая аўдыторыя кадэтаў, што ўзяла ўдзел у мерапрыемстве, зацікаўлена, каб турклуб працаваў і далей. А лепшыя турысты-кадэты і некаторыя кіраўнікі секцый атрымалі ў гэты дзень ад кіраўніцтва вучылішча граматы за ўдзел у паходах і прапаганду турызму.

На сцэне – Ірына Дзмітрук (злева) і Люся Весялова. Фота: Аляксей БЕЛЫ

На сцэне – Ірына Дзмітрук (злева) і Люся Весялова. Фота: Аляксей БЕЛЫ

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча Аляксандр Калько. Фота: Аляксей БЕЛЫ

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча Аляксандр Калько. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Аляксандр Калько і Анатоль Гібеж, намеснік дырэктара БАКУ, уручылі грамату Аляксандру Літвіновічу. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Аляксандр Калько і Анатоль Гібеж, намеснік дырэктара БАКУ, уручылі грамату Аляксандру Літвіновічу. Фота: Аляксей БЕЛЫ

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up