Автор: Анжэла КАМБАЛАВА

12:39, 25 февраля 2016

Культура

remove_red_eye 114

Сябры ТБМ павіншавалі дзетак беларускамоўнага класа са святам роднай мовы

Сябры Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы Галіна Ярашэвіч і Анэля Камбалава з ласкавага дазволу дырэктара гімназіі №4 завіталі на ўрок гісторыі.

Госці павіншавалі дзетак са святам, пагаварылі пра тое, як важна ведаць беларускую мову. Па-першае, таму што яна – родная мова, а па-другое, новыя веды заўсёды карысныя, гэта не цяжкі заплечнік, а прыступачка ў вялікі свет, дапамога ў дарослым жыцці. Колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты – чалавек.

Дзеткам расказалі і пра паэтаў і пісьменнікаў, якім у гэтым годзе прысвечана ІХ агульнанацыянальная дыктоўка: Максіма Багдановіча і Янку Сіпакова.

Разам з дзеткамі быў прачытаны і абмеркаваны ўрывак з твора Янкі Сіпакова, у якім ідзе гаворка пра белавежскага зубра.

РЕКЛАМА

Дзень роднай мовы ў беларускамоўным класе

Дзень роднай мовы ў беларускамоўным класе

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up