Новости / Культура

Што пісалі на кераміцы жыхары Баранавіцкага рэгіёна ў старажытнасці?

12.02.2016, 15:44 / remove_red_eye 178 / chat_bubble

Упершыню ў Баранавіцкім раёне праведзены даследаванні, якія датычацца старажытнага пісьма на чорназадымленай кераміцы. Даследаванні правяла настаўніца Жамчужненскай сярэдняй школы Ірына Дубейка на аснове керамічнага вырабу з адмысловым надпісам, што быў знойдзены каля вёскі Вялікая Сваротва. 

Па словах настаўніцы, такія даследаванні ў нашым раёне дагэтуль не праводзіліся, а падобных прадметаў на тэрыторыі Беларусі больш не выяўлена.

На думку Ірыны Дубейкі, нашы продкі, якія некалі засялялі тэрыторыю сучаснага Баранавіцкага раёна, выкарыстоўвалі для захоўвання інфармацыі рунічнае пісьмо – адно з найбольш загадкавых і старажытных еўрапейскіх сістэм напісання. На тэрыторыі нашага раёна археолагі знайшлі фрагмент керамічнага посуду III тыс. да н.э. з насечкамі, у якіх навукоўцы бачаць славянскія рунічныя знакі.

– А ў 80-х гадах ХХ стагоддзя каля вёскі Вялікая Сваротва быў знойдзены цікавы каменьчык, на якім знаходзіліся дзіўныя надпісы. Гэта прадмет чорнага колеру, 2,8 на 3 см, авальнай формы. Яго вага – 10,59 г. Ён крыху меншы за грэцкі арэх, лёгка памяшчаецца ў руцэ. Мае быццам пафарбаваную, крыху бліскучую паверхню.

РЕКЛАМА

Выгляд прадмета

Выгляд прадмета

– Надпісы знаходзяцца ў паглыбленнях, маюць плаўную форму, – расказвае Ірына Дубейка. Гэта – чорназадымленая кераміка. Такая кераміка ўтваралася шляхам тэрмічнай апрацоўкі без доступу паветра з выкарыстаннем смалістага паліва. Адметна тое, што «камень» памяшчаецца ў руцэ, значыць, ён мог такім чынам пераносіцца, перадавацца, быць прадметам асабістага ўжытку. Аналіз напісання літар паказаў, што дадзены прадмет быў зроблены ў ХVІ стагоддзі.

Выгляд прадмета

Выгляд прадмета

Спачатку аўтарка выказала меркаванне, што малюнак на «камені» вельмі падобны на карту мясцовасці каля Вялікай Сваротвы. Магчыма, «камень» – ваеннае пасланне, якое паведамляе аб ворагу і шляху яго перамяшчэння. Пры гэтым у пасланні выкарыстоўваюцца карта мясцовасці, літары і піктаграма. У такім выпадку разглядаемы прадмет мог быць ваенным пасланнем.

Ёсць і іншая версія Ірыны Дубейкі наконт надпісу на кераміцы. Выявы з «каменя» аказаліся падобнымі на скорапіс ХVІ стагоддзя. З улікам таго, як тады пісаліся літары, на кераміцы можна прачытаць надпіс «От зла».

– Нешта падобнае на гэты «каменьчык» ужывалася ў мінулым для варажбы – камяні ці косці са знакамі, часцей рунападобнымі. У дадзеным выпадку магічныя знакі маглі быць абярэгамі, – гаворыць Ірына Дубейка. – Гэта былі рэчы, якім прыпісвалі магічную здольнасць засцерагаць ад бяды і злых духаў.

Знак, які нагадвае галаву з вачыма

Знак, які нагадвае галаву з вачыма

Варта адзначыць, што інфармацыі пра такія прадметы і такія даследаванні няма ні ў навуковых працах, ні ў інтэрнэце. Загадчык аддзела археалогіі інстытута гісторыі Акадэміі Навук Беларусі В.І. Кошман выказаў думку, што надпіс на «камені» не адносіцца да класічнага кірылічнага пісьма. Ён адзначыў, што не сустракаў такіх прадметаў. Прафесар кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы С.Я. Куль-Сяльверстава выказала думку, што гэта – чорназадымленая кераміка. Такіх прадметаў яна таксама не сустракала. Выходзіць, што аналагаў дадзенаму прадмету ў Беларусі няма.

Кірылічны надпіс Зла

Кірылічны надпіс Зла

РЕКЛАМА

– Нядаўна ў Століне адкапалі 40 камянёў з рознымі надпісамі, – гаворыць Ірына Дубейка. – Значыць, беларуская зямля ўтрымлівае яшчэ шмат загадак. Магчыма, і гісторыя нашага краю яшчэ папоўніцца каштоўнымі звесткамі аб пісьменнасці нашых продкаў.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up