Новости / Культура

Жанчына з Польшчы шукае Ажэльскіх з Баранавіч

10.02.2016, 11:47 / remove_red_eye 78 / chat_bubble

У рэдакцыю прыйшоў электронны ліст ад Юліі Ярмолы з Польшчы.

«Калі ласка, дапамажыце мне знайсці сваякоў з роду Ажэльскіх (Orzelski), якія могуць пражываць у Баранавічах ці ваколіцах.

На каталіцкіх могілках у Баранавічах ёсць магіла Паўла Ажэльскага (Pawła Orzelskiego), які памёр у 1944 годзе ва ўзросце 55 год. Магчыма, гэта стрыечны брат маёй прабабкі Соф’і Раўкоўскай (Zofii Rewkowskiej) з роду Ажэльскіх.

Прабабка жыла ў фальварку Навіны каля Моўчадзі. Бацька мой нарадзіўся ў мястэчку Дварэц каля Навагрудка.

РЕКЛАМА

Буду ўдзячная за любую інфармацыю».

Калі вы ведаеце людзей з прозвішчам Ажэльскі (-ая), якія жывуць у Баранавічах, ці валодаеце нейкай інфармацыяй пра іх, калі ласка, пішыце ў рэдакцыю new@intex-press.by ці адразу Юліі Ярмоле (Julia Jarmoła) у Польшчу: julia.jarmola@wp.pl.

Тэлефануйце таксама па нумарах: 8-0163-41-70-78, 8-029-808-25-00 МТС, 8-029-140-25-00 Velcom.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up