Новости / Культура

«Белсат» з 11 лютага мяняе частату вяшчання – як перанастроіць спадарожнікавую талерку

9.02.2016, 10:38 / remove_red_eye 143 / chat_bubble

Тэлеканал «Белсат» праз тэхнічныя прычыны вымушаны змяніць частату вяшчання на спадарожніку Astra 4A. Што трэба зрабіць, каб «Белсат» застаўся ў вашым тэлевізары?

Вяшчанне на спадарожніку Astra 4A не мяняецца. Вам не давядзецца перастаўляць талерку або выклікаць на дапамогу майстра.

Як перанастроіць Белсат

Як перанастроіць Белсат

РЕКЛАМА

 

1. На вашым пульце або спадарожнікавым рэсіверы ўвайдзіце ў МЕНЮ.

2. Знайдзіце там НАЛАДКІ АНТЭНЫ.

3. Выберыце опцыю РУЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ і ўвядзіце параметры новай частаты – 12 303 МГц, гарызантальная палярызацыя (12303H). Дадатковыя параметры: мадуляцыя DVB-S, FEC 7/8, SR 25546. Як варыянт вы можаце таксама выбраць АЎТАМАТЫЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ i дазволіць рэсіверу самому абнавіць спіс усіх каналаў.

4. Прызначце «Белсату» запамінальны нумар канала.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up