Автор: Вольга ШУМАНСКАЯ

13:00, 4 февраля 2016

Культура

remove_red_eye 220

Жыхары Баранавіч знялі дакументальны фільм пра ўнікальную крыніцу Кіпятак

У стварэнні фільма аўтары Алесь Гізун і Аляксандр Трыпуцька асноўваліся не толькі на звестках дакументаў і кніг, але і на асабістых уражаннях ад гэтага незвычайнага месца, таму стужка атрымалася інфармацыйнай і эмацыянальнай.

Крыніца Кіпятак знаходзіцца паміж вёскамі Ясянец і Пруды Баранавіцкага раёна. Як сцвярджаюць аўтары фільма, гэта адзіная ў рэгіёне крыніца ўзыходнага тыпу.

– Яе вада пад магутным ціскам прабіваецца з-пад зямлі і ўздымаецца над яе паверхняй. Літаральна б’е фантанамі, нібы кіпіць. Нездарма мясцовае насельніцтва называе гэту крыніцу Кіпятак, – расказвае у роліку Алесь Гізун.

РЕКЛАМА

Крыніца ахоўваецца дзяржавай – яна прызнана гідралагічным помнікам мясцовага значэння. Па словах аўтараў, яна заварожвае сваёй атмасферай, у ёй «асабліва востра адчуваецца вечнасць».

– Кіпятак – ідэальнае месца для адпачынку ад гарадской мітусні і шуму. Лясная ціша. Гук вады. Узімку – снежная бель. Улетку – паліфанія кветак і птаства, – распавядае Алесь у фільме.

З шасцімінутнага роліка можна даведацца не толькі пра рэдкую крыніцу, але і пра іншыя значныя гістарычныя месцы, якія знаходзяцца побач з ёй: тысячагадовае гарадзішча, радавы маёнтак Яхіма Храптовіча, камень філарэтаў і іншыя.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up