Автор: Аляксей БЕЛЫ

12:45, 4 февраля 2016

Культура

remove_red_eye 152

Тадэвушу Касцюшку – 270 год з дня нараджэння

Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Злучаных Штатаў Амерыкі і Францыі нарадзіўся 4 лютага 1746 года.

Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся ў невялікім фальварку Мерачоўшчына каля Косава (85 км ад Баранавіч), вучыўся ў Польшчы, у Францыі. Пасля змагаўся за незалежнасць Паўночна-Амерыканскіх Штатаў, дзе стаў брыгадным генералам.

Партрэт Тадэвуша Касцюшкі

РЕКЛАМА

Партрэт Тадэвуша Касцюшкі

 

У 1783 годзе за вайсковыя заслугі ён атрымаў з рук Джорджа Вашынгтона два пісталеты, пярсцёнак і шпагу. Касцюшка таксама быў узнагароджаны ордэнам Цынцынаці – самай высокай баявой узнагародай ЗША. Блізкім сябрам Касцюшкі быў яшчэ адзін прэзідэнт ЗША – Томас Джэферсан.

 

Вярнуўшыся на радзіму, у сакавіку 1794 года Тадэвуш Касцюшка ўзначаліў паўстанне супраць царскага рэжыму. У бітве пад Мацяёвіцамі ў кастрычніку 1794 года Тадэвуша паранілі, ён трапіў у расійскі палон.

Праз два гады пасля смерці імператрыцы Кацярыны ІІ, у 1796 годзе, Касцюшка быў памілаваны Паўлам I і з’ехаў у ЗША. Пасля вярнуўся ў Еўропу і жыў у Швейцарыі да сваёй смерці ў 1817 годзе.

Ордэн Мілітары Віртуці нашаму земляку ўручылі за гераізм у барацьбе Рэчы Паспалітай з расейскай арміяй.

Кожны год 4 лютага ў Мерачоўшчыну, дзе адноўлена сядзіба Тадэвуша Касцюшкі, з’язджаюцца прадстаўнікі дыпламатычных місій ЗША, Францыі, Польшчы, іншых краін, грамадскія актывісты з Беларусі, у тым ліку і з нашага горада, каб ушанаваць памяць Нацыянальнага героя.

Дом у Мерачоўшчыне, дзе нарадзіўся Касцюшка

Дом у Мерачоўшчыне, дзе нарадзіўся Касцюшка

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up