Автор: Анастасія ПІЛЮГІНА

1:08, 31 января 2016

Культура

remove_red_eye 122

Адмененыя ўсе канцэрты студыі “Квартал 95” у Беларусі

Гастролі ўкраінскіх гумарыстаў былі запланаваны на 1–5 лютага ў розных гарадах Беларусі. Канцэртныя залы пачалі вяртаць грошы за квіткі.

– Сітуацыя выключна тэхнічнага характару, – паведаміў дырэктар канцэртнага агенцтва «Кастусь-медыя» Віталь Броўка. – Адмена канцэртаў не звязана з пераследам ці дзяржаўным супрацьдзеяннем. Калектыў вынес прапанову перанесці падзею на восень. Але па беларускім заканадаўстве можна перанесці, калі ёсць канкрэтная дата. На момант, калі абвясцілі перанос, канкрэтнага дня не было. Таму было агучана як адмена. Літаральна ў бліжэйшыя дні чакаем, што зʼявяцца новыя даты.

Скрыншот: kvitki.by

Скрыншот: kvitki.by

РЕКЛАМА

 

Сцэнарыст «Квартала» Іван Казак, які паходзіць з Баранавіч, пасля паведамлення пра адмену канцэртаў пагадзіўся на інтэрв’ю Intex-press.

Intex-press: Беларускія гумарысты прымалі ўдзел у напісанні жартаў для гэтага тура?

Іван Казак: Вядома, прыкладна чвэрць сцэнарыстаў «Квартала 95» – гэта беларусы.

Беларускія гумарысты студыі Квартал 95. Дзмітрый Лугаўцоў (Віцебск), Андрэй Смольскі (Паставы), Іван Казак (Баранавічы), Яўген Бружусь (Мінск) (злева направа). Фота: архіў Івана КАЗАКА

Беларускія гумарысты студыі Квартал 95. Дзмітрый Лугаўцоў (Віцебск), Андрэй Смольскі (Паставы), Іван Казак (Баранавічы), Яўген Бружусь (Мінск) (злева направа). Фота: архіў Івана КАЗАКА

Intex-press: У розных рэгіёнах «Квартал» паказвае адну і тую ж праграму ці ёсць нейкія асаблівасці?

Іван Казак: Не магу сцвярджаць дакладна, таму што аўтары не ведаюць спіс нумароў падчас гастрольных тураў. Я думаю, што робяць мікс са свежых і правераных нумароў.

Intex-press: Ці адсочваецца рэакцыя аўдыторыі на тыя ці іншыя жарты?

Іван Казак: Вядома, у першую чаргу гэта робіць сам Уладзімір Зяленскі.

Абвестка пра адмену канцэрта ў Віцебску. Фота: Анастасія ПІЛЮГІНА

Абвестка пра адмену канцэрта ў Віцебску. Фота: Анастасія ПІЛЮГІНА

Intex-press: Вам хацелася б, каб адмененыя канцэрты перанеслі на восень?

Іван Казак: Калі б усё вымяралася маім жаданнем, то я хацеў бы, каб «Квартал» прыязджаў у Беларусь часцей.

РЕКЛАМА

Intex-press: Чым выклікана гэта жаданне?

Іван Казак: «Квартал» – гэта ўнікальнае шоу, і яго павінен убачыць кожны беларус.

Intex-press: Канцэрты былі запланаваны толькі ў абласных цэнтрах і Мінску. Як думаеце, ці ўспрынялі б квартальскі гумар у Баранавічах?

Іван Казак: Баранавічы – даволі буйны горад, восьмы па велічыні, калі я не памыляюся. Але не ў памеры горада справа. Адным з прадуктаў «Квартала 95» з’яўляецца серыял «Сваты». І гэта прамы доказ таго, што квартальцы ўмеюць жартаваць даступна для аўдыторыі. Таксама гэта адзін са складнікоў унікальнасці шоу. Гастролі «Квартала» – выдатны ментальны мост для ўкраінцаў, якія жывуць у Беларусі.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up