Новости / Культура

Дзеці ў Баранавічах разам стваралі ляльку-абярэг «Пелянашку»

27.01.2016, 13:27  / remove_red_eye 646   / chat_bubble0

У гімназіі №4 27 студзеня адбыўся флэшмоб "Робім ляльку-абярэг разам".

Ляльку-абярэг дзеці рабілі на перапынку паміж урокамі, таму стварыць ляльку трэба было за 15 хвілін. На звычайным тэнісным стале – неабходныя матэрыялы: лапікі тканіны, вата і ніткі. Ляльку-абярэг не трэба шыць, а толькі складаць кавалачкі тканіны і абмотваць іх ніткай.

У гімназіі №4 адбыўся флэшмоб. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

У гімназіі №4 адбыўся флэшмоб. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Ляльку-абярэг трэба не шыць, а матаць. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Ляльку-абярэг трэба не шыць, а матаць. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Пелянашка – самая простая лялька. Раней яе клалі ў люльку да дзіцяці, якое толькі нарадзілася. Ляльку маталі з кавалкаў тканіны кашулі бацькі ці маці.

Выкладчык працы Святлана Хворык, перабягаючы ад аднаго вучня да другога, паказвае простыя прыёмы, якія і праўда нагадваюць спавіванне дзіцяці.

– Мы спрабавалі ўспомніць нашу культуру і нашу гісторыю. На ўроках працы мы раз у год робім такую цацку. Дзеці заўсёды кажуць, што гэта складана і іх рукі не слухаюцца, але з захапленнем робяць такія лялькі.

Настаўніца Святлана Хворык. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Настаўніца Святлана Хворык. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

У флэшмобе прынялі ўдзел вучні 5-х і 7-х класаў. Мерапрыемства праводзілася ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры, які праходзіць у гімназіі №4 з 25 па 29 студзеня.

У кожнага вучня атрымлівалася свая лялька. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

У кожнага вучня атрымлівалася свая лялька. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Вучні атрымлівалі задавальненне ад працы. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Вучні атрымлівалі задавальненне ад працы. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Вучні гімназіі №4 рабілі ляльку перапынку. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Вучні гімназіі №4 рабілі ляльку на перапынку. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Лялькі-абярэгі. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Лялькі-абярэгі. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Удзельнікі флэшмоба. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Удзельнікі флэшмоба. Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Фота: Таццяна НЕКРАШЭВІЧ

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up