Автор: "Intex-press"

14:14, 20 января 2016

Культура

remove_red_eye 104

Праграма «Культура і крэатыўнасць» шукае 50 лідараў у Беларусі для ўдзелу ў праграме культурнага лідарства

Праграма цалкам бясплатная і факусуецца на развіцці кампетэнцый культурных лідараў, якія працуюць у музеях, галерэях, бібліятэках і архівах, у сферы рэкламы, архітэктуры, выяўленчага мастацтва, аўдыёвізуальных і медыясферах, дызайну, моды, кіно, камп’ютарных гульняў, у арганізацыі фэстаў, у праграмах захавання культурнай спадчыны, у сферах інфармацыйных тэхналогій, музыкі, тэатральнага мастацтва, фатаграфіі, выдавецкай дзейнасці, радыё і тэлебачанні ў дзяржаўным, прыватным і грамадскім сектарах.

Калі вы далучыцеся да праграмы на першай сустрэчы, вы зможаце: 

  • пазнаёміцца з вядучымі спецыялістамі культуры, якія працуюць у крэатыўнай індустрыі ЕС;
  • даведацца пра Партнёрскую праграму; 
  • запісацца на семінары, якія будуць праводзіцца на працягу наступных 18 месяцаў.

Як культурны лідар вы зможаце скарыстаць праграму навучання пад сябе ў адпаведнасці з вашымі патрэбамі. Кожны семінар аб’яднае працу міжнародных і мясцовых экспертаў. Пасля заканчэння персанальнай праграмы вы атрымаеце сертыфікат.

Тэмы семінараў ахопліваюць такія пытанні: адвакатаванне, фандрайзінг, маркетынг культуры, пашырэнне аўдыторыі, фінансавыя навыкі і іншыя.

РЕКЛАМА

Праграма вылучыць 50 лідараў, якія павінны будуць выканаць наступныя ўмовы:

  • апублікаваць арыгінальны артыкул ці даследаванне на сайце Праграмы; 
  • далучыцца да працоўнай групы, якая працуе над адной з тэм культурнага кіравання;
  • наведаць не менш за два семінары;
  • далучыцца да кампаніі Праграмы пад назвай «Культура мае значэнне».

Удзельнікі будуць абірацца на конкурснай аснове, у залежнасці ад матывацыі і рэзюмэ. Для рэгістрацыі прышліце электронны ліст на адрас belarus@culturepartnership.eu да 30 студзеня з тэмай “Культурны лідар” і пацверджаннем магчымасці наведаць семінар Крэатыўнага лідарства ў студзені/лютым, а таксама раскажыце нам, чаму вы зацікавіліся праграмай (у аб’ёме 200 слоў), і дабаўце сваё рэзюмэ.

Культура і крэатыўнасць

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up